Вільнюская духоўная семінарыя Святога Іосіфа (літ.: Vilniaus Šv. Juozapo kunigų seminarija) — вышэйшая каталіцкая спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі святароў. Знаходзіцца ў Вільнюсе (Літва) і рыхтуе каталіцкіх святароў для Вільнюскай мітраполіі.
Семінарыя заснавана ў 1582 годзе і была першым універсітэтам, які выхоўваў будучых святароў, і другім універсітэтам у Вялікім Княстве Літоўскім, пасля Віленскага ўніверсітэта.
У 1945 годзе, калі Вільня была перададзена Літве, частка семінарыі была пераведзена ў Беласток (Польшча) і на яе аснове была адкрыта Беластоцкая семінарыя.
У савецкі час семінарыя не дзейнічала. У 1993 годзе намаганнямі архібіскупа Аўдрыса Юозаса Бачкіса работа семінарыі была адноўлена.