wd wp Пошук:

Альбін Мацвеевіч Ярашэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ярашэвіч. Альбін Мацвеевіч Ярашэ́віч (1879, Сакольскі павет, Гродзенская губерня18 ліпеня 1946) — беларускі каталіцкі багаслоў і грамадскі дзеяч.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў духоўную каталіцкую семінарыю ў Вільні (1900), у 1909—14 вучыўся на філасофскім і багаслоўскім факультэтах Фрыбургскага ўніверсітэта (Швейцарыя). Магістр багаслоўя (1915). У 1919— 27 прафесар Віленскай рымска-каталіцкай духоўнай семінарыі. Настаяцель фарных касцёлаў у Ваўкавыску (1927—37) і Гродне (1937—45). У жніўні 1941 заснаваў «Грамадзянскі камітэт дапамогі ахвярам вайны», у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай канфесій. Галоўнай мэтай камітэта было аказанне дапамогі ўсім, хто цярпеў нястачу. У кастрычніку 1941 дзейнасць камітэта забаронена нямецкімі ўладамі. А. Ярашэвіч двойчы быў арыштаваны гестапа (кастрычнік 1942 і верасень 1943). Пасля ўваходу ў Гродна савецкіх войск арыштаваны органамі НКУС за ўдзел у дзейнасці «Грамадзянскага камітэта». 24.12.1945 судом ваеннага трыбунала асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. Памёр у месцы зняволення.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі Фрыбурскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сакольскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1879 годзе
Катэгорыя·Багасловы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Памерлі 18 ліпеня