wd wp Пошук:

Шыман Марцін Казлоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоўскі. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Шыман Марцін Казлоўскі (польск.: Szymon Marcin Kozłowski; 5 лістапада 1819, Аліта, Кальварыйскі павет — 14 лістапада 1899, Санкт-Пецярбург) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп луцка-жытомірскі, архібіскуп магілёўскі, бібліст, папулярызатар тэалогіі.

Біяграфія

Сын Яна і Магдалены з Лянкевічаў Казлоўскіх. Скончыў шляхецкую школу ў Кейданах, у 1839 паступіў у Віленскую духоўную семінарыю, ад 1841 у Віленскай духоўнай акадэміі, якую скончыў у Пецярбургу. Высвечаны на святара ў 1844. Майстар тэалогіі ад 22 чэрвеня 1845. У 18451848 выкладчык у ковенскай гімназіі, прафесар маральнай тэалогіі і гамілетыкі ў Віленскай духоўнай семінарыі. У 18481851 выкладаў гісторыю касцёлу і кананічнае права, у 18511863 рэктар семінарыі. Ад 1852 канонік, ад 1862 прэлат-кусташ віленскае кафедральнае капітулы. Ад 1866 асэсар Духоўнага калегіуму, а ад 1877 рэктар Духоўнай акадэміі ў Пецярбургу.

У 1883 прызначаны луцка-жытомірскім біскупам, быў вымушаны вырашаць праблемы, што паўсталі ў выніку 13-гадовае ссылкі папярэдняга біскупа. Хоць і быў лаяльны да расійскі ўладаў, у 1884 пазбавіў пасады пробашча, які прыняў у касцёле праваслаўнага мітрапаліта; за што быў пазбаўлены ўладамі (да 1885) паловы пенсіі. Ад 1891 архібіскуп магілёўскі. У 1892 спрычыніўся да канфлікту з расійскімі ўладамі праз сваё нежаданне ўводзіць дадаткровыя набажэнствы на рускай мове.

Быў адным з найпладавіцейшых рэлігійных аўтараў Расійскай імперыі. Аўтар падручнікаў рэлігіі. Папулярызаваў дзеі Каталіцкага Касцёлу. Хоць і не быў вучоным у 1862 стаў доктарам honoris causa Духоўнай акадэміі ў Пецярбургу. Да ХХ ст. уся моладзь навучалася на яго кніжках. Папулярызаваў тэкст «Вульгаты» ў перакладзе Якуба Вуйка, вядомы як «Біблія Казлоўскага». Рабіў вялікі націск на тое, каб ксяндзы чыталі Біблію і цікавіліся літургіяй. Пахаваны на Выбаргскіх могілках у Пецярбургу.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Літаратура

Папярэднік:
Каспар Бароўскі
Луцкія біскупы
18831891
Пераемнік:
Цырыл Любавідскі
Папярэднік:
Аляксандр Казімір Гінтаўт-Дзевалтоўскі
Магілёўскія архібіскупы
18911899
Пераемнік:
Баляслаў Геранім Клапатоўскі
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Архібіскупы магілёўскія
Катэгорыя·Магілёўская архідыяцэзія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Біскупы луцкія
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Каталіцкія архібіскупы
Катэгорыя·Памерлі 14 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Луцкая дыяцэзія
Катэгорыя·Выкладчыкі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1899 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алітусе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1819 годзе