wd wp Пошук:

Вялле

Вя́лле[1] (трансліт.: Viallie, руск.: Вялье) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Новаялчанскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 36 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 9 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 152 км ад Гомеля, 1 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай.

Водная сістэма

На поўдні канава Марозаўка.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой з поўначы пад вострым кутом далучаецца кароткая вуліца. На поўдні адасоблены ўчастак забудовы — 2 кароткія вуліцы, блізкія да мерыдыянальнай арыентацыі. Хаты пастаўлены рэдка, драўляныя, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з пачатку XIX стагоддзя. У 1834 годзе ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні У 1876 годзе абшарнік Насакін меў у вёсках Вялле і Асарэвічы 3558 дзесяцін зямлі і конны млын. У 1897 годзе ў Ёлчанскай воласці. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у бою за вызваленне вёскі 28 верасня 1943 года адмеціўся полк пад камандаваннем А. П. Сярогіна, памагаты камандзіра кулямётнага ўзвода А. С. Хайдараў, старэйшыя сяржанты Ц. Г. Халікаў і В. С. Чурумаў, камандзір кулямётнага ўзвода, лейтэнант А. М. Сіманаў, наводчык процітанкавай стрэльбы А. А. Цітоў, за мужнасць і гераічнасць ім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У складзе калгаса імя М. В. Фрунзэ (цэнтр — вёска Асарэвічы).

Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Асарэвіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Новаялчанскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных