wd wp Пошук:

Новаялчанскі сельсавет

Новаялча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Краснае.

Геаграфія

Сельсавет знаходзіцца на паўднёвым усходзе раёна. Па тэрыторыі сельсавета праходзіць чыгунка Чарнігаў — Прыпяць.

Гісторыя

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Ялчанскі (Новаялчанскі) сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ёлча (Новая Ёлча). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Стараялчанскага сельсавета. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Капоранскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна. 29 кастрычніка 1964 года сельсавет перайменаваны ў Новаялчанскі. 20 студзеня 2005 года з даных па ўліку населеных пунктаў як фактычна неіснуючая выключана вёска Капоранка[3]. 17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлкі Асіннік і Ніўкі[4]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Асарэвіцкага сельсавета (вёскі Асарэвічы, Вялле і Галкі)[5]. 20 жніўня 2008 года былі ліквідаваныя населеныя пункты Капоранскія Ляды, Людзвіноў і Старыя Ляды[6]. 29 студзеня 2010 года адміністрацыйны цэнтр сельсавета быў перанесены з вёскі Новая Ёлча ў вёску Краснае[7].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1255 чалавек[8], з іх 92,9 % — беларусы, 4,9 % — украінцы, 1,8 % — рускія[9].

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт Брагінскага райвыканкама(руск.)
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Решение Гомельского облисполкома от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов
  4. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  6. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района Архівавана 17 сакавіка 2018.
  7. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 29 января 2010 г. № 132 О переносе административно-территориального центра Новоиолчанского сельсовета
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Новаялчанскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Камарынскага раёна