wd wp Пошук:

Андрэй Аляксеевіч Цітоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цітоў.

Андрэй Аляксеевіч Цітоў (24.6.1905, Пакроўка, Кыргызстан — 8.11.1981, там жа) — наводчык процітанкавай стрэльбы 4-га эскадрону 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай Чарнігаўскай кавалерыйскай дывізіі, сфарміраванай у снежні 1941 года ў горадзе Уфе, як 112-я Башкірская кавалерыйская дывізія, 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі яфрэйтар, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 чэрвеня 1905 года ў вёсцы Пакроўка цяпер Джэці-Агузскага раёна Ісык-Кульскай вобласці Кіргізіі ў сялянскай сям’і. Член ВКП(б)/КПСС з 1946 года. Рускі. Скончыў пачатковую школу. Працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з 1942 года. У дзеючай арміі з кастрычніка 1942 года.

Наводчык СТР 4-га эскадрону 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка гвардыі яфрэйтар Андрэй Цітоў у ноч на 28 верасня 1943 года ў ліку першых пераправіўся праз раку Дняпро у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. У баі за вёску Вялле адважны бранебойшчык знішчыў тры варожыя кулямётныя кропкі, а 30 верасня 1943 года ў баі ля вёскі Галкі падбіў штурмавую гармату.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі яфрэйтру Цітову Андрэю Аляксеевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[1].

У 1945 годзе мужны воін дэмабілізаваны. Вярнуўся ў Кіргізію — у роднае сяло, дзе працаваў старшынёй калгаса. Памёр 8 лістапада 1981 года. Пахаваны ў вёсцы Пакроўка.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Мемарыяльная дошка ў памяць пра Героя ўстаноўлена ў яго роднай вёсцы Пакроўка. Імя а. А. Цітова высечана залатымі літарамі на мемарыяльных дошках разам з імёнамі ўсіх 78-і Герояў Савецкага Саюза 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі, устаноўленых у Нацыянальным музеі Рэспублікі Башкартастан і ў Музеі 112-й Башкірскім кавалерыйскай дывізіі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура

Спасылкі

Андрей Алексеевич Титов на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кыргызстане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ісык-Кульскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў Ісык-Кульскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 8 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сямірэчанскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалерысты Вялікай Айчыннай вайны