wd wp Пошук:

Асарэвіцкі сельсавет

Асарэ́віцкі сельсавет (руск.: Асаревичский сельсовет) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Асарэвічы. Знаходзіўся на паўднёвым усходзе раёна, на правым беразе ракі Днепр.

Гісторыя

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Галкаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Брагінскага раёна. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Новаялчанскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 вёскі (Асарэвічы, Вялле і Галкі). Насельніцтва (01.01.2006) складала 548 чалавек, з якіх 50 — ва ўзросце да 16 гадоў, 252 — у працаздольным і 246 — старэйшым за працаздольны. Колькасць гаспадарак — 280.

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Брагінскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Камарынскага раёна