Вострыца звілістая[4][5][6] (Avenella flexuosa) — від травяністых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). лац.: flexuosa — «выгнуты»[7].
Мнагалетнік вышынёй 30-70(-100) см. Гладкія сцеблы растуць вертыкальна або выгнутыя. Лісце мае даўжыню каля 20 сантыметраў, менш за 1 мм у шырыню, як правіла, ад сярэдне- да цёмна-зялёнага колеру. Суквецці вельмі свабодныя і адкрытыя мяцёлкі. Каласкі каля 4-6(-7) мм даўжынёй, бураватыя. Зярняўка 2,5-3 мм. Мяцёлка з невялікім лікам каласкоў і тонкімі звілістымі галінкамі.
Паўночная Афрыка: Алжыр, Марока; Каўказ: Грузія, Расія; Азія: Японія, Тайвань, Іран, Турцыя; Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Украіна, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Данія, Фінляндыя, Ірландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Індыя, Балгарыя, Харватыя, Грэцыя, Італія, Румынія, Сербія, Славенія, Францыя, Партугалія, Іспанія. Паўночная Амерыка: Канада, ЗША, Мексіка — Чыўаўа; Паўдневая Амерыка: Аргенціна; Чылі. Засяляе кіслыя пусткі, тарфянікі і адкрытыя лясы, больш сухія часткі балот.
Ва Украіне расце ў лясах, на лугах і скалістых месцах: у Карпатах і заходніх лясных раёнах, рэдка; у наваколлях Харкава; паказваецца для Кіева, Чарнігава, Макееўскага раёна Данецкай вобласці[6].