У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысевіч.
Вольга Міхайлаўна Барысе́віч (4 ліпеня 1903, г. Порт-Артур — 13 верасня 1947) — беларускі савецкі тэатральны рэжысёр[1].
Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе. З 1926 артыстка БДТ-2 (цяпер тэатр імя Я. Коласа). З 1931 года рэжысёр-асістэнт Беларускай студыі оперы і балета, з 1933 года рэжысёр Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].
Паставіла оперы «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага (1933), «Севільскі цырульнік(руск.) бел.» Дж. Расіні (1934), «Трыльбі» А. Юрасоўскага (1940), «Казкі Гофмана(руск.) бел.» Ж. Афенбаха (1941), «Чыа-Чыа-сан» Дж. Пучыні (1945), «Русалка(руск.) бел.» А. Даргамыжскага (1946)[1]. Была суаўтарам лібрэта оперы «Кветка шчасця» А. Туранкова[2].
Работы Барысевіч адрозніваліся пошукамі сцэнічнай формы, яркай творчай фантазіяй[1].