wd wp Пошук:

Аляксандр Сяргеевіч Даргамыжскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даргамыжскі. Аляксандр Сяргеевіч Даргамы́жскі (17 лютага 1813, с. Троіцкае, цяпер Тульская вобласць, Расія — 17 студзеня 1869) — рускі кампазітар; адзін з заснавальнікаў рускай класічнай музычнай школы (разам з М. Глінкам). Атрымаў рознабаковую (у т. л. музычную) хатнюю адукацыю.

Творчасць

Паслядоўнік М. Глінкі, самабытна развіваў яго традыцыі. Верны аснощным прынцыпам народнасці, нацыянальнай характэрнасці музыкі, Даргамыжскі праклаў новыя шляхі ў рускім музычным мастацтве, абнавіў прыёмы і сродкі музычнай выразнасці.

Яго найбольш вядомы твор — опера «Русалка» (1856) знаменавала нараджэнне новага жанру — народна-бытавой псіхалагічнай музычнай драмы. На аснове меладызаванага рэчытатыву, блізкага да жывых інтанацый гаворкі, стварыў тып рэчытатыўнай оперы («Каменны госць[ru]» на тэкст А. С. Пушкіна; скончана Ц. Кюі і М. Рымскім-Корсакавым, 1872). Даргамыжскі ўпершыню ўвасобіў у музыцы тэму сацыяльнай няроўнасці, узбагаціў жанры вакальнай лірыкі: рамансы «Я вас любіў», «Вяселле», «Начны зефір», «I сумна, і нудна», песня «Млынар», драматычная песня «Стары капрал», сатырычна-камічныя песні «Чарвяк», «Тытулярны саветнік». 3 іншых твораў: опера «Эсмеральда» (1847), опера-балет «Трыумф Вакха» (1848); для аркестра: жарт-фантазія «Баба-яга, або 3 Волгі nach Riga» (1862), «Маларасійскі казачок» (1864), «Чухонская фантазія» (1867).

Даргамыжскі акрэсліў новыя шляхі ў оперным і камерна-вакальных жанрах, якія вядуць да творчасці М. Мусаргскага, П. Чайкоўскага і інш. рускіх кампазітараў.

Зноскі

  1. 1 2 Alexander Dargomyzhsky // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alexander Dargomyzhsky // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Aleksandr Dargomyzhsky // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Find a Grave — 1995. Праверана 29 жніўня 2019.
  6. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  7. Даргомыжский Александр Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Оперныя кампазітары Расіі
Катэгорыя·Асобы на манетах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялёўскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1869 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пахаваныя на Ціхвінскіх могілках
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 17 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Аўтары рамансаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1813 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі 17 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула