wd wp Пошук:

Веспасіянаўскі Псалтыр

Цар Давід са сваімі музыкамі, пачатак псалма 27

Веспасіянаўскі Псалтыр (Лондан, Брытанская бібліятэка, Котанаўская калекцыя Веспасіяна A I) — англа-саксонскі ілюмінаваны Псалтыр, аформлены ў часткова астраўным стылі(укр.) бел. і створаны ў другой або трэцяй чвэрці VIII стагоддзя. Ён змяшчае глосы(руск.) бел. на Стараанглійскай, якія з’яўляецца найстарэйшым захаваным англійскім перакладам якой-небудзь часткі Бібліі. Рукапіс быў створаны ў паўднёвай Англіі, магчыма, у Абацтве Святога Аўгусціна, Кентэрберыйскім Саборы ці ў прыходзе Мінстэр-Ін-Танет(англ.) бел., і гэта самы ранні манускрыпт, створаны ў «Саутумбрыі(англ.) бел.», які захаваўся[3].

Псалтыр належыць да групы рукапісаў з Паўднёвай Англіі вядомай як «Тыберыйская група»[4], у якую таксама ўваходзяць Стакгольмскі Залаты Кодэкс, Евангелле Барберыні(англ.) бел., Сернская кніга(англ.) бел., Беда Тыберыя і Наннамінстэрская кніга.

Апісанне

Псалтыр уключае Кнігу псалмоў разам з лістамі Святога Ераніма, гімны і спевы. Галоўны пісец быў таксама мастаком мініяцюр[5]. Рукапіс быў напісаны на латыні на вялені, з дапамогай паўднёвагаўнцыяльнага почырку з рустычнымі рубрыкамі(укр.) бел.. Там прысутнічаюць дапаўненні, зробленыя пісарам па імені Эдвіг Бэйсэн(англ.) бел. англійскім каралінгскім мінускулам. Англійскія глосы(руск.) бел. былі напісаныя саутумбрыйскім(англ.) бел. спічастым мінускулам.

Гэты кодэкс(руск.) бел. мае памер 235 на 180 мм[6]. Тэкст напісаны на плоўчы каля 175 на 135 мм. Маецца 160 фоліа.

Існуе некалькі асноўных ініцыялаў, якія аформлены сюжэтна, зааморфна або з выкарыстаннем іншых відаў дэкарацыі. Вялікія ініцыялы у пачатку псалмоў 1, 51 і 101. Гэты трохчасткавы падзел характэрны для астраўных(укр.) бел. Псалтыроў. Акрамя таго, псалмы пачатку кожнага літургічнага аддзелу Псалтыра прыводзяцца буйныя ініцыялы. Першыя літары іншых псалмоў маюць драбнейшыя ініцыялы, якія дэкарыраваны, часам зааморфна, і зроблены ў стылі, які часам завуць «antenna style».

На адзінай захаванай поўнастаронкавай мініяцюры намаляваны цар Давыд з яго прыдворнымі музыкамі, гэта старона фоліа верса 30. Цалкам магчыма, што гэтая мініяцюра была першапачаткова франтыспісам(бел. (тар.)) бел. або адкрываючай мініяцюрай з Псалтыра, а аформленая старонка-інцыпіт(руск.) бел. у пачатку псалмоў адсутнічала, гэтак жа як дывановая старонка ў канцы[7]. Сэр Роберт Котан змясціў выразку з Брэвіярыя Маргарыты Ёркскай(руск.) бел. на фоліа 160v. Ён таксама уставіў мініяцюру з богаслужбовай Псалтыры XIII стагоддзя як фоліа 1.

Гісторыя

Рукапіс быў створаны ў другой чвэрці VIII стагоддзя, і, верагодна, з’яўляецца самым раннім з групы Тыберыя[8]. Почырк стараанглійскіх глосаў з’яўляецца тыповым почыркам, якім карысталіся ў Кентэрберыйскім скрыпторыі прыкладна ад 820 да 850. Эдвіг Бэйсэн(англ.) бел., які ўнёс дапаўненні ў рукапіс, быў у пачатку XI стагоддзя манахам у Крайст-Чэрч, Кентэрберы. Храніст XV стагоддзя Томас Элхем(руск.) бел. пакінуў запіс пра Псалтыр у Кентэрберы, якім, магчыма, быў Веспасіанаўскі Псалтыр.

Рукапіс знаходзіўся ў Кентэрберы ў 1553 годзе. Каля 1556 года яго ўладальнікам стаў сэр Уільям Сэсіл(руск.) бел., які даў яе ў карыстанне Мэцью Паркеру, архібіскупу Кентэрберыйскаму. У 1599 манускрыпт патрапіў у валоданне да сэра Роберта Котана, які падпісаў яе на фоліа 12 рэкта. Ён стаў нацыянальным здабыткам, разам з астатнімі манускрыптамі Котанаўскай бібліятэкі ў 1702 годзе і быў уключаны ў Брытанскі музей, калі ён быў заснаваны ў 1753 годзе[9]. Том стаў першым у Веспасіянаўскай секцыі ў рамках бібліятэчнай індэксацыі імён па набору бюстаў рымскіх імператараў на верхняй частцы паліцы.

Яго бягучы пераплёт з металічнымі зашпількамі быў забяспечаны Котанам.

Зноскі

  1. http://www.bl.uk/manuscripts/FullDisplay.aspx?ref=Cotton_MS_Vespasian_A_I
  2. 1 2 3 4 Psalter (‘The Vespasian Psalter’)Брытанская бібліятэка. Праверана 27 снежня 2018.
  3. Brown
  4. Brown
  5. Brown
  6. Brown
  7. Brown
  8. BL database in 2017 says «2nd quarter». A date as early as 720 has been proposed by David Wright, but most scholars prefer a slightly later date, see Wilson, 91; Brown gives «c. 725»
  9. Brown

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Рукапісы VIII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гіберна-саксонскія рукапісы
Катэгорыя·Псалтыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Англійскія пераклады Бібліі
Катэгорыя·Котанаўская бібліятэка