wd wp Пошук:

Веспасіян

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ціт Флавій Веспасіян (лац.: Titus Flavius Vespasianus; 9 — 79) — рымскі імператар (69—79), заснавальнік дынастыі Флавіяў.

Першы імператар, што паходзіў з нязнатнай сям’і. У часы імператарства Калігулы быў ваенным трыбунам у Фракіі, потым квестарам, а пасля прадстаўніком вышэйшай судовай улады. У 51 быў прызначаны консулам, пазней намеснікам у Афрыцы. Пры імперагарах Клаўдзіі і Нероне займаў вышэйшыя пасады ў магістратуры і камандаванні. У 66 Нерон прызначыў яго галоўнакамандуючым рымскага войска ў Палесціне. Пасля звяржэння Нерона прысягнуў на вернасць са сваім войскам спачатку Гальбе, а пасля яго забойства — Атону. Аднак пасля смерці апошняга (69) егіпецкія войскі абвясцілі Веспасіяна імператарам. Будучы імператарам, ён уключыў многіх прадстаўнікоў правінцыяльнай знаці ў сенат і распаўсюдзіў на іх шэраг правоў рымскага і лацінскага грамадзянства, умацоўваў сацыяльную базу рабаўладальніцкай імперыі, траціў вялікія сродкі на ўзвядзенне манументальных грамадскіх будынкаў. Пасля смерці ў 79 пакінуў двух сыноў, Ціта і Даміцыяна, якія таксама былі імператарамі.[6]

Зноскі

  1. https://www.britannica.com/biography/Vespasian
  2. Любкер Ф. Domitii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 427–429.
  3. Titus, Flavius Sabinus Vespasianus // Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911. — Vol. 26.
  4. Д. К. Тит Флавий Веспасиан // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIII. — С. 259–260.
  5. Domitian // Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911. — Vol. 8. — P. 405.
  6. Скарына Ф.: Творы… С. 173.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Лацыа
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 9 годзе
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Памерлі ў 79 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 23 чэрвеня
Катэгорыя·Дынастыя Флавіяў
Катэгорыя·Рымскія імператары I стагоддзя