wd wp Пошук:

Псалом 1

Псалом 1 распачынае Псалтыр, з’яўляецца своеасаблівым уступам да гэтай кнігі Бібліі. Аўтарства прыпісваецца Давіду.

Першым псалмом распачынаецца першая кафізма, якая ўключае ў сябе псалмы з 1 па 8.

Багаслоўскае значэнне

У першым псалме адлюстроўваецца блажэнны стан праведніка, супрацьпастаўлены згубнаму стану бязбожных, — у гэтым і заключаецца, на думку святых айцоў, прычына таго, што гэты псалом змешчаны першым. [1] Увесь тэкст псалма — гэта супрацьпастаўленне двух шляхоў: праведнік — «быццам дрэва, над плынямі водаў пасаджанае», бязбожны — «быццам пыл, ветрам падняты»; «дарогу праведных ведае Гасподзь, а дарога бязбожнікаў прападзе». Першы псалом паслужыў першаасновай цэлага пласта раннехрысціянскай літаратуры, якая завецца ў гістарыяграфіі літаратурай «двух шляхоў». Тэму «двух шляхоў» можна прасачыць і ў самой Бібліі:

Зноскі

  1. прот. Григорий Разумовский (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2009.

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Псалмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта