wd wp Пошук:

Каралінгскі мінускул

Фрейзінгенскія ўрыўкі са Славеніі — адзін з першых славянскіх пісьмовых помнікаў. Выкананы каралінгскім мінускулам

Каралінгскі мінускул — адзін з тыпаў сярэдневяковага пісьма з выразнымі, свабодна пастаўленымі літарамі лацініцы.

Узнік у выніку эвалюцыі першапачатковага мінускула. Эпітэт «каралінгскі» атрымаў у сувязі з тым, што шырокае ўкараненне гэтага віду пісьма прыйшлося на эпоху Каралінгскага адраджэння. Перавагай каралінгскага мінускула з’яўляецца разборлівасць пры параўнальна невялікіх памерах літар. Яго графіка надзвычай простая: схематычна любая літара складаецца з круга або яго часткі і кароткіх або доўгіх вертыкалей. Шырыня літары і яе вышыня прыкладна аднолькавыя.

Каралінгскі мінускул быў распрацаваны ў другой палове VIII стагоддзя і ўдасканалены ў IX стагоддзі ў інтэлектуальным цэнтры Каралінгскай імперыі — Абацтве св. Пятра ў Корбі[1]. Са скрыпторыя Корбі каралінгскі мінускул затым распаўсюдзіўся па тэрыторыі ўсёй заходняй Еўропы, дзе яго шырока ўжывалі ў біскупскіх, манастырскіх, а затым і ў гарадскіх канцылярыях — як для кніг, так і для дакументаў. Праз 200 гадоў каралінгскі мінускул быў выцеснены гатычным пісьмом, якое панавала ў еўрапейскай рукапіснай кнізе да вынаходства кнігадрукавання.

У XIV стагоддзі гуманісты, пачынаючы з Петраркі, выявілі працы антычных аўтараў, перапісаныя каралінгскім мінускулам; гэта пісьмо яны прынялі за антычнае і, уражаныя яго прыгажосцю і чытэльнасцю па параўнанні з гатычным, пачалі капіраваць. На яго аснове ўзнік сучасны лацінскі шрыфт.

Зноскі

  1. Karolingische Minuskel muss bereits vor Karl dem Großen entstanden sein. Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg, 9. Januar 2013.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Перыяд Каралінгаў
Катэгорыя·Мінускулы