wd wp Пошук:

Дывановая старонка

Дывановая старонка з Ліндзісфарнскага Евангелля

Дывановая старонка — характэрная асаблівасць астраўных манускрыптаў. Гэта старонка, пакрытая галоўным чынам геаметрычным арнаментам, якая можа ўключаць паўторныя анімалістычныя формы, як правіла, размешчаныя ў пачатку кожнага з чатырох Евангелляў у апракасе. Пазначэнне «дывановыя старонкі» выкарыстоўваецца для апісання падобных старонак у хрысціянскіх, ісламскіх або яўрэйскіх манускрыптах, якія ўтрымліваюць мала тэксту або наогул не ўтрымліваюць яго і напаўняюцца выключна дэкаратыўнымі матывамі[1][2][3]. Яны адрозніваюцца ад старонак, пакрытых багата ўпрыгожанымі сюжэтнымі ініцыяламі, хоць стыль ўпрыгажэнняў можа быць вельмі падобны[4].

Дывановыя старонкі цалкам прысвечаны арнаментам з яркімі кветкамі, актыўнымі лініямі, і складаным узорам спляценняў. Яны, як правіла, сіметрычныя або блізкія да гэтага, адразу і па гарызантальнай, і па вертыкальнай восі, але магчыма сіметрыя і толькі адносна вертыкальнай восі. Некаторыя гісторыкі мастацтва звязваюць іх паходжанне з падобнымі копцкімі дэкаратыўнымі кніжнымі старонкамі[5], і яны таксама выразна пазычаюцца сучаснымі ўпрыгожваннямі з металаканструкцый. Усходнія дываны або іншы тэкстыль, магчыма, самі уплывалі на гэты спосаб упрыгожвання. Скураны кніжны абклад з цісненнем з Кутбертава евангелля ўяўляе сабой простую дывановую старонку з іншага матэрыялу[6], і ацалелыя крышкі каштоўнага абкладу — металічны рэлікварый, або так званы кумдах — ён падобны на абклад  Евангелля з Ліндаў(англ.) бел., створанага ў блізкі перыяд[7]. Раманскія падлогавыя мазаікі, створаныя ў пострымскай Брытаніі, таксама згадваюцца ў якасці магчымай крыніцы[8]. Створаны на іўрыце ў IX стагоддзі ў Галілеі Каірскі кодэкс(англ.) бел., таксама змяшчае падобную старонку, але стылістычна яна вельмі адрозніваецца.

Самы ранні захаваны прыклад — гэта створаны ў пачатку VII стагоддзя Арозій з Бобіа, яго аздабленне вельмі прыбліжана да стылю позняй антычнасці. Прыкметныя дывановыя старонкі ёсць у Келскай кнізе, Ліндзісфарнскім Евангеллі, кнізе з Дарау і іншых рукапісах[9].

Дывановыя старонкі таксама можна знайсці ў некаторых сярэднявечных яўрэйскіх рукапісах, дзе яны, як правіла, адкрываюць асноўных раздзелы кнігі. Ісламскія рукапісы, асабліва Караны, часта маюць старонкі, цалкам прысвечаныя складаным геаметрычным упрыгажэнням, але тэрмін звычайна не выкарыстоўваецца для іх.

Галерэя

Зноскі

  1. The University of North Carolina at Chapel Hill, Elizabeth Howie: DUBLIN, TRINITY COLLEGE MS A.4.5 (57) — GOSPEL BOOK (BOOK OF DURROW) Архівавана 12 красавіка 2005.
  2. British Library, Mamluk Qur’an
  3. West Semitic Research Project, The Leningrad Codex Carpet Page Архівавана 26 лістапада 2010.
  4. Calkins, 36-37
  5. Calkins, 53
  6. Calkins, 53
  7. Calkins, 57-60
  8. Calkins, 53
  9. Calkins, 36-37, 46-62

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы
Катэгорыя·Гіберна-саксонскія рукапісы
Катэгорыя·Кніжнае афармленне
Катэгорыя·Дэкаратыўныя вузлы
Катэгорыя·Астраўное мастацтва