wd wp Пошук:

Абацтва Святога Аўгусціна

Абацтва Святога Аўгусціна (St Augustine’s Abbey) — руінаванае бенедыкцінскае абацтва ў Кентэрберы, якое ў Сярэднявеччы служыла пахавальняй архібіскупаў Кентэрберыйскіх і каралёў Кента. У 1988 годзе ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Абацтва было заснавана на мяжы VI і VII стагоддзяў пры заступніцтве Св. Берты Кенцкай місіянерам Аўгусцінам Кентэрберыйскім на месцы больш ранніх цэркваў у імя Дзевы Марыі, Св. Панкрація, Пятра і Паўла. Пасля кананізацыі Аўгусціна заснаванае ім абацтва было пераназвана ў яго гонар.

У 978 годзе архібіскуп Дунстан узвёў новае абацтва, якое на працягу XI стагоддзя было цалкам перабудавана ў раманскім стылі. Клуатр і дапаможныя будынкі былі ўзведзены ў гатычным стылі XIII стагоддзя. У XIV стагоддзі абацтва аднаўлялася пасля землетрасення.

Падчас ініцыяванай Генрыхам VIII кампаніі па роспуску манастыроў Аўгусцінскае абацтва было ў 1539 годзе секулярызавана і пераабсталявана пад палац каралевы Ганны Клеўскай. Затым знаходзілася ў валоданні розных арыстакратычных сямействаў і працягвала разбурацца. У XIX стагоддзі сталі прымацца меры па захаванні сярэдневяковых руін.

Зноскі

  1. National Heritage List for England
  2. (unspecified title) Праверана 11 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Бенедыкцінскія кляштары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Руіны ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Кентэрберы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Абацтвы Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы Святога Аўгусціна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных