wd wp Пошук:

Васілішкі

Васілі́шкі[1] (трансліт.: Vasiliški, руск.: Василишки) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, на левым беразе ракі Шкардзянка пры ўтоку яе ў Лебяду. Адміністрацыйны цэнтр Васілішкаўскага сельсавета. Насельніцтва 1560 чал. (2001). Знаходзяцца за 22 км на паўночны ўсход ад Шчучына.

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах Васілішкі ўпершыню згадваюцца ў 1-й пал. XV ст. Пад 1486 паселішча значыцца як мястэчка, што ў кан. XV — пач. XVI стст. было сталіцай павету. Цягам 14991766 існавала Васілішкаўскае староства, першымі ўладальнікамі якога былі: Ян Сцяцковіч (1499), Ян Радзівіл (15001501), Васіль Львовіч Глінскі (15011504), Станіслаў Кішка (15051506; відаць ад гэтага прозвішча і паходзіць мянушка жыхароў Васілішак — «кішкары»), Ян Шчытовіч (15071515), Якуб Кунцэвіч (15181523), Ян Радзівіл (15231541). У 1659 у Васілішках адбыўся соймік Лідскага павета. У другой пал. XVIII ст. староства знаходзілася ва ўладанні Міхала Казіміра Агінскага.

Першы драўляны касцёл Святога Апостала Пятра збудавалі ў Васілішках па загаду вялікага князя Казіміра ў 1489 годзе (8086 вернікаў). У Трынаццацігадовую вайну ў 1655 маскоўскія захопнікі зруйнавалі бажніцу. У 1658 Марцін Дамінік Лімонт, суддзя лідскага земства і будучы кашталян віцебскі, заснаваў драўляны кляштар дамініканцаў, а Кацярына Францкевіч з роду Абрахамовічаў у 1662 годзе ахвяравала на яго ўладкаванне 10 000 злотых. У часы Вялікай Паўночнай вайны (17001721) у лютым 1706 у кляштары на некаторы час спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі (тым часам кароль шведскі Карл XII знаходзіўся ў мястэчку Жалудок). Цягам 17691832 сіламі манахаў будаваўся мураваны кляштарны корпус (у 1773 было 11 манахаў). У 1769 пачалося будаванне мураванага касцёла, кансекраванага біскупам Валазіцкім у 1790.

Касцёл па перабудове на царкву (МП)

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Васілішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета. Станам на 1829 у мястэчку было 144 будынкі (75 хрысціянскіх і 69 іўдзейскіх). Па здушэнні вызваленчага паўстання ў 1832 расійскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканцаў. На 1863 — 88 жылых дамоў; на 1866 — 244 будынкі, царква, касцёл, сінагога, акруговая сядзіба паліцыі, паштовая станцыя і народная школа (86 вучняў у 1885); на 1895 — 130 двароў. З пачаткам Першай сусветнай вайны ў 1915 мястэчка занялі нямецкія войскі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Васілішкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Станам на 1921 у мястэчку было каля 275 двароў, гмінная ўправа, касцёл, пошта, кожны аўторак праводзіліся кірмашы.

Забудова аграгарадка

У 1939 Васілішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымалі афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і сталі цэнтрам раёна Баранавіцкай вобласці. У 1940 існавалі электрастанцыя (магутнасць 17 кВт), завод вырабу фанеры, 2 паравыя млыны, амбулаторыя, ветэрынарны пункт, клуб, бальніца (на 25 ложкаў), аптэка, пошта і тэлеграф. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 12 ліпеня 1944 Васілішкі знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. 3 жніўня 1954 статус паселішча панізілі да вёскі, а цэнтр Васілішкаўскага раёна перанеслі ў г.п. Астрына[2]. 20 студзеня 1960 Васілішкаўскі раён скасавалі, вёска ўвайшла ў склад Радунскага, з 25 снежня 1962 — Шчучынскага раёна. Станам на 1970 тут было 300 двароў, на 1 студзеня 2001 — 548.

Насельніцтва

Інфраструктура

Васілішкаўскі цэнтр культуры і вольнага часу

У Васілішках працуюць школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 3 августа 1954 г. О перенесении центра Василишковского района, Гродненской области, из городского поселка Василишки в городской поселок Острына и об упразднении городского поселка Василишки // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку XX ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  4. Wasiliszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 128.
  5. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 380.
  6. Валерый Шаблюк. Васілішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 230.
  7. Валерый Шаблюк. Васілішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 229.
  8. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Шчучынскага раёна
Катэгорыя·Аграгарадкі Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Васілішкаўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Мястэчкі Віленскага ваяводства
Катэгорыя·Васілішкі