wd wp Пошук:

Васіль Сяргеевіч Журневіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Васіль Журневіч (нар. 21 лютага 1995, Луцкаўляны, Гродзенскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік брэсцкага «Дынама».

Клубная кар’ера

Выхаванец гродзенскай ДЮСШ «Белкард», пазней некаторы час вучыўся ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2012 года стаў выступаць за дубль «Нёмана», дзе трывала замацаваўся на наступны год. Увосень 2014 года «Нёман» узяў курс на амаладжэнне каманды, і Васіль быў пераведзены ў асноўны склад. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 19 кастрычніка 2014 года ў матчы супраць «Белшыны», выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне.

У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Нёманам»[2]. У сезоне 2016 выступаў у асноўным за дубль, толькі двойчы выйшаў на поле ў асноўнай камандзе «Нёмана». У першай палове сезона 2017 згуляў 15 матчаў за дубль «Нёмана», дзе забіў 15 галоў. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў клуб чацвёртага польскага дывізіёна «Зніч» з горада Бяла Піска[3].

У студзені 2018 года стаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Нёманам»[4]. У лютым 2018 года падпісаў новы кантракт з клубам[5]. У сезоне 2018 выступаў за дубль, не з’яўляючыся на полі ў асноўнай камандзе.

Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў «Нёман». У студзені 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску», пазней адправіўся на прагляд у «Гарадзею», аднак у выніку ў сакавіку 2019 года стаў іграком «Ліды»[6]. У лідскім клубе рэгулярна з’яўляўся на полі, звычайна выходзячы на замену.

У жніўні 2019 года перабраўся ў «Слонім-2017»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў сакавіку падпісаў кантракт[8]. Не здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе, дзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену, гуляў пераважна за дубль.

Са студзеня 2021 года трэніраваўся з брэсцкім «Дынама». У лютым 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9] і неўзабаве падпісаў пагадненне з брэсцкім клубам[10].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкую зборную Беларусі. 15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча з юніёрскай зборнай Украіны.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012дубльНёман124
2013дубльНёман174
2014Д1Нёман20
2015Д1Нёман141
2016Д1Нёман20
2017 (1)дубльНёман158
2018дубльНёман274
2019 (1)Д2Ліда143
2019 (2)Д2Слонім-2017135
2020Д1Тарпеда-БелАЗ50

Зноскі

  1. Vasili Zhurnevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Неман” на два года продлил контракты с Позняком и Журневичем
  3. «Неман» отдал Журневича в аренду в любительский клуб из Польши
  4. “Неман” начал подготовку с сезону-2018
  5. “Неман” продлил контракт с Журневичем
  6. Форвард Журневич перешел в “Лиду”
  7. Журневич сменил “Лиду” на “Слоним-2017”
  8. Журневич стал игроком “Торпедо-БелАЗ”
  9. Василий Журневич покинул Торпедо-БелАЗ
  10. Журневич стал игроком брестского “Динамо”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Луцкаўлянах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Ігракі ФК Зніч Бяла Піска
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы