wd wp Пошук:

Васільеўская ратонда

Васільеўская ратонда (укр.: Василівська ротонда) — самабытны помнік валынскай сакральнай архітэктуры канца XII стагоддзя ў горадзе Уладзіміры ў мясцовасці Васыліўшчына ў прадмесці Засмочча, па адрасе вул. Васыліўская, 30. Першапачатковы будынак храма адрозніваўся ад цяперашняга, уяўляў сабой сумесь мясцовай архітэктурнай традыцыі з элементамі готыкі і раманскага стылю. Цяперашні выгляд набыла ў пачатку ХХ стагоддзя.

Належыць да ўзораў храмабудаўнічай дзейнасці князя Рамана Мсціславіча[1].

Унесена ў Дзяржаўны рэестр нацыянальнага культурнага здабытку пад № 85/0[2].

Гісторыя

Элемент дэкору
Заходні партал
Раманская капітэль партала

Паводле падання пабудавана ў 992 годзе і асвечана ў гонар Святога Васіля, патрона вялікага князя кіеўскага Уладзіміра, у падзяку за перамогу над племянным аб’яднаннем харватаў. Узведзена за кароткі час самой дружынай[3][4].

Дагэтуль афіцыйна датавалася канцом XIII — пачаткам XIV стагоддзе на падставе аналізу цэглы, характару мура і т.п. Упершыню гэтае датаванне зрабілі Уладзімір Антановіч і Адрыян Прахаў пасля абследавання царквы ў 1886 годзе. Савасціян Касовіч, які меў візітацыйнае апісанне ўсіх уладзімірскіх цэркваў, у 1695 года адзначаў, што ў царкве быў дом з школай і шпіталем. На бэльцы плябаніі быў надпіс, які сведчыў «сия церков была создана в 1419 году». Аднак на думку польскага даследчыка Міхала Валіцкага, які даследваў ратонду ў 1925 годзе, царква пабудавана на мяжы ХІІ — XIII стагоддзяў і спачатку будынак быў раманскага тыпу, а гатычная перабудова яе была здзейснена пазней (пасля 1523 года)[5]. Гэтага ж датавання прытрымліваўся і Барыс Вазніцкі. На яго думку Васільеўская ратонда была пабудавана адначасова з іншымі падобнымі будынкамі Еўропы[6]. На ранейшае існаванне храма паказваюць і археалагічныя знаходкі. Верагодна, што на месцы цяперашняй Васільеўскай ратонды існаваў старажытны драўляны храм.

Першая дакументальная згадка пра храме адносіцца да 1523 года, у сувязі з перадачай каралём Жыгімонтам І права падавання на Васільеўскую царкву князю Васілю Міхайлавічу Сангушку[7].

Пад 1558 годам ўпершыню згадваецца пра тое, што храм быў каменным[8].

Застаецца невядомай дата калі правы патрона над царквой атрымаў гаспадарскі маршал Пётр Багдановіч Загароўскі, аднак у 1558 годзе ён іх страціў. «Церков свєтого Василя мурованую в месте Володимерском з людми, землями» захапіў князь Мікалай Радзівіл. Захаваліся неаднаразовыя пазовы Пятра Загароўскага да Уладзімірскага земскага суда, у якіх ён абвінавачваў князёў Мікалая, Станіслава і Альбрэхта Мікалаевічаў Радзівілаў, спрабуючы вярнуць царкву і заснаваны пры ёй манастыр, якая згадваецца адзіны раз пад 1570 годам[9].

У 1585 годзе права на Васільеўскую царкву вярнулася да Фёдара Загароўскага. У 1602 годзе Андрэй і Аляксандр Загароўскія скардзіліся на кіеўскага ўніяцкага мітрапаліта і ўладзімірскага і берасцейскага ўладыку Іпація (Пацея), які ў мінулым годзе «паслаў» сваіх людзей, якія абрабавалі царкву і паздзекаваліся над святаром[10].

З канца XVII і да сярэдзіны XIX стагоддзя ратонда знаходзілася ў запусценні. У 1844 годзе дабудаваны нартэкс, дах пакрыты бляхай. У 19001901 гадах па праекце расійскага архітэктара К. Казлова абрыс царквы перапрацаваны ў руска-візантыйскім стылі. Дабудаваны ганак, над нартэксам з’явіўся другі ярус, дзе знаходзяцца званы, увянчаны невялікі баняй. Над ратондай узведзены цыбулепадобны купал на барабане, дэкараваным какошнікамі.

З 1936 года настаяцелем Васільеўскай царквы быў вядомы кампазітар, дырыжор, публіцыст і палітычны дзеяч Міхаіл Таляжынскі[11].

Архітэктура

Шыферны дошка, якая была ўмуравана ў сцяну святыні

Будынак цэнтрычнага характару ў плане складаецца з васьмі конх і двух прамавугольных прыбудоў з захаду (ганак са званіцай). Перакрыцце васьміпялёсткавае скляпеністае, апсіды — конхавыя. Падтрымліваецца падпружнымі аркамі, распор ад якіх ўспрымаецца размешчанымі звонку невысокімі контрфорсамі. Аконныя праёмы дэкараваны сімвалічнымі выявамі сонца і месяца. Паўночная сцяна ўпрыгожана каменным парталам, заходняя — перспектыўным цагляным.

У сцяне з паўночнага боку знаходзілася ўмуравана шыферная дошка з графіці, якая знікла падчас Першай сусветнай вайны. Надпіс даволі неразборлівы. Ізмаілу Сразнеўскаму ўдалося прачытаць « Помози Б(о)же ра(боу) (сво)єму … си крт в лђт(о) ŞΨБ». Апошняе слова і літары паказваюць на 1194 год, што дазваляе звязаць узвядзенне храма з будаўнічай дзейнасцю Рамана Мсціславіча[1].

Верагодна паслужыла ўзорам для капліцы-ратонды ў Сталпенскай вежы.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Іван Могитич. Василівська ротонда — лицарський храм Волині. — Луцьк, 2010.
  2. Волинська область(недаступная спасылка)
  3. Ісаєвич Я. Д., Мартинюк А. І. Володимир-Волинський. Історико-краєзнавчий нарис. Львів 1983. С. 22.
  4. Батюшков П. Н. Волынь, исторические судьбы Юго-Западного края. Санкт-Петербург: Типография товарищества «Общественная Польза», 1888. (руск.)
  5. Michał Walicki. Średniowieczne cerkwie Włodzimierza // Rocznik Wołyński. — Równe: Nakład Wołyńskiego Zarządu okręgowego związku polskiego nauczycielstwa szkół powszechnych, 1931. — T. 2. (польск.)
  6. Навіны з Уладзімір-Валынскага(недаступная спасылка)
  7. АЗР, т. 2, с. 154.
  8. ЦДІА України у Києві, ф. 27, оп. 1, спр. 1, арк. 131 зв.
  9. Сергій Горін. Монастирі західної Волині (Друга половина XV — перша половина XVII ст.). — Львів: Видавництво Отців Василіян «Місіонер» 2007. C. 68.
  10. Архив ЮЗР, ч. І, т. 6, с. 320—324.
  11. Шиманський П. Музична культура Волині 1 половини ХХ століття, Луцьк 2005.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Уладзімір-Валынскі
Катэгорыя·Ратонды
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Праваслаўныя храмы Валынскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Збудаванні Украіны ў гатычным стылі
Катэгорыя·Храмы Валынскай епархіі ПЦУ