wd wp Пошук:

Графіці

Размаляваны графіці вагон рымскага метро
Графіці на сцяне дома ў Берліне
Графіці CHWDP на сцяне дома ў Катавіцах

Графі́ці[1] (італ.: graffiti, ад грэч.: γραφειν пісаць) — у мінулым адна з формаў першабытнага мастацтва, а таксама фальклору. У сучасным сэнсе — надпісы або малюнкі на сценах будынкаў і пераходаў, вагонаў цягнікоў, платах і іншых паверхнях.

Гісторыя

Насценныя надпісы вядомыя з глыбокай старажытнасці. Першыя графіці (менавіта графіці, а не насценныя надпісы і малюнкі) выяўлены ў егіпецкіх храмах, на статуях і датуюцца 2707—2216 гг да н.э. Яны зроблены на фінікійскай, арамейскай, грэчаскай, лацінскай мовах — тэматыка: ад малітваў і ўхваленняў да пераліку тавараў і імя графітыста. Графіці выяўлены таксама ў краінах Старажытнага Усхода, у Грэцыі, у Рыме (Пампеі, рымскія катакомбы). Знакаміты комплекс першабытных графіці Тамгалы занесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У Беларусі вядомы ўзоры графіці, якія адносяцца да XI—XII ст. і былі зроблены вострымі прадметамі на сценах будынкаў і розных рэчаў. Гэтыя надпісы, што змяшчаюць звесткі аб імёнах, датах, бытавой лексіцы, асобных гістарычных падзеях, выяўлены ў Сафійскім саборы і Спаскай царкве ў Полацку, на амфарах, прасліцах у Друцку, Менску, Пінску, Наваградку і інш.

З другой паловы XX ст. графіці пачалі называць малюнкі і надпісы на сценах жылых дамоў, грамадскіх пабудоў, агароджах, у метро, зробленыя дзецьмі ці дарослымі людзьмі. Такія творы выконваюцца рознымі матэрыяламі — крэйдай, вуглём, аэразолем — або проста прадрапваюцца ў тынкоўцы. Для графіці характэрны крайні лаканізм, выкарыстанне мінімальнай колькасці графічных элементаў для выяўлення чалавечай фігуры, твару, руху і інш., экспрэсія, яркая маляўнічасць, адлюстраванне сацыяльных праблем і матываў, увага да папулярных сімвалаў і г.д. Праводзяцца конкурсы мясцовых мастакоў-графіцістаў.

Формы графіці

Фільмы, прысвечаныя графіці

Зноскі

  1. Беларусь, 1995

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Жывапіс
Катэгорыя·Эпіграфіка
Катэгорыя·Пісьмовая камунікацыя
Катэгорыя·Надпісы
Катэгорыя·Вулічная культура
Катэгорыя·Манументальнае мастацтва
Катэгорыя·Вандалізм
Катэгорыя·Графіці
Катэгорыя·Выяўленчае мастацтва