wd wp Пошук:

Валерый Фёдаравіч Грышкавец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грышкавец. Валерый Фёдаравіч Грышкавец (23 снежня 1953, Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі паэт, эсэіст, крытык і перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Пінску. Пасля заканчэння васьмігодкі працаваў на прадпрыемствах Пінска, вінаградарам у Крыме, геолагам у Іркуцкай вобласці, на будоўлях Бураціі і Літвы, карэспандэнтам і загадчыкам аддзела ў газеце «Полесская правда» (1976—1991, з перапынкамі).

Служыў у Савецкай Арміі (1973—1975). Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (не закончыў) і на Вышэйшых літаратурных курсах пры Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага ў Маскве (1993—1997). У 1993—2004 гадах жыў і працаваў у Маскве.

Друкуецца з 1968 года. Выступае ў друку як паэт, эсэіст, крытык і перакладчык з беларускай, украінскай, польскай і балгарскай моў.

Вершы, эсэ, артыкулы аб літаратуры, літаратарах і пераклады Валерыя Грышкаўца, пачынаючы з 1971 года, друкуюцца ў часопісах «Нёман», «Рабочая смена», «Родник», «Наш современник», «Дружба народов», «Москва», «Новая Россия», «Русское возрождение» (Нью-Ёрк), «Московский вестник», «Смена», «Юность», «Всемирная литература», «Беларуская думка»; у альманахах «Истоки», «Дзень паэзii», «Братина», «Берасцейскiя каранi»; у анталогіях «Современное русское зарубежье» і «Белорусская поэзия. Из века в век»; у газетах «Литература», «Завтра», «Литературная газета», «Литературная Россия», «Книжное обозрение», «Лiтаратура i мастацтва» і іншых выданнях.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1992), Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006) і Саюза пісьменнікаў Расіі (1996).

Член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2011).

З 2004 года зноў жыве ў Пінску. Працуе ўласным карэспандэнтам брэсцкай абласной газеты «Заря».

Творчасць

Аўтар кніг:

Публікацыі ў літаратурных зборніках:

Пераклады

Прызнанне

Лаўрэат літаратурных прэмій часопісаў «Нёман» (1991), «Москва» (1997), «Беларуская думка» (2005), Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Андрэя Платонава (Масква, 1998), «Золотое перо России» (2003), незалежнай літаратурнай прэміі «Пуд мёда» (2004).

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2007).

Лаўрэат прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі «Залаты Купідон» (2011).

Узнагароджаны медалём «За вялікі ўклад у літаратуру» (2014) і медалём Францыска Скарыны (2015).

Публіцыстыка

Зноскі

  1. «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Расіі
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка
Катэгорыя·Лаўрэаты Мядовай літаратурнай прэміі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ