wd wp Пошук:

Георгій Сцяпанавіч Тамашэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тамашэвіч. Георгій Сцяпанавіч Тамашэвіч (нар. 14 жніўня 1939, в. Долкінды, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся паэт у в. Долкінды, паблізу Нясвіжа. Школьнікам удзельнічаў у літаратурных конкурсах, друкаваўся ў раённай газеце «Чырвоны сцяг», рэспубліканскіх «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена». У пятнаццацігадовым узросце стаў членам літаратурнага аб’яднання пры райгазеце. У школе рэдагаваў вучнёўскую газету. Пазней, скончыўшы дзесяцігодку, быў адказным сакратаром калгаснай шматтыражкі.

Закончыў Калініградскае медыцынскае вучылішча, служыў у Савецкай арміі, працаваў памочнікам дырэктара па культурна-выхаваўчай рабоце прафтэхвучылішча ў Данбасе, закончыў факультэт журналістыкі Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі. 16 гадоў узначальваў шматтыражную газету «Тэкстыльшчык» у Баранавічах.

З 1984 па 1991 гады загадваў сектарам сродкаў масавай інфармацыі абкама КПБ; быў кіраўніком абласнога арганізацыйна-метадычнага цэнтра па выданні кніг «Памяць».

З 1991 па 2002 — начальнік упраўлення па друку Брэсцкага аблвыканкама.

З 2003 года па 2014 — старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз журналістаў». Цяпер — член камітэта па прэміях і прафесійнай этыцы ГА «Беларускі саюз журналістаў», кіраўнік прэсгрупы Брэсцкага абласнога савета ветэранаў.

Георгій Тамашэвіч не толькі кіраўнік, але і творца. Салідныя калектыўныя зборнікі: «Берасцейскія карані», «Нашчадкам слова застаецца», «Брэстчына вачыма журналістаў», «Зямля берасцейская», «Брэсцкія ўрокі Машэрава» і многія іншыя — гэта найперш яго клопат, яго вялікі не толькі арганізацыйны, але і творчы ўклад.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года, з 2009 года з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.

Творчасць

Аўтар кніг:

Публікацыі ў літаратурных зборніках:

Узнагароды

Атрымаў узнагароды: медаль «За доблестный труд» (1970), званне «Заслужаны журналіст Беларускага саюза жуналістаў» (1990), «Выдатнік друку Беларусі» (1999), Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999), нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», «Чалавек года-2013» Брэсцкай вобласці.

Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» ў намінацыі «За выдатны ўклад у беларускую журналістыку» (2009).

Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка ў намінацыі «Паэзія» (2019)

Публіцыстыка

Газета «ЗАРЯ»:

Рэцэнзіі:

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выдатнікі друку Беларусі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза журналістаў
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта