.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карніцкі. Валерый Карніцкі (нар. 20 жніўня 1991, Баранавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Старэйшы брат Валерыя, Аляксандр, таксама з’яўляецца футбалістам.
У 2010 годзе выступаў у Другой лізе за клуб «Вігвам» са Смалявічаў. Пазней гуляў за міні-футбольны «Дынама-БНТУ», за стаўбцоўскі «Нёман» у чэмпіянаце Мінскай вобласці. У сакавіку 2014 года далучыўся да клуба «Баранавічы», з якім выйграў Другую лігу. Пачатак сезона 2015 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня вярнуў месца ў асноўным складзе каманды.
У лютым 2016 года адправіўся на прагляд у брэсцкае «Дынама», і ў сакавіку падпісаў кантракт[2]. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць БАТЭ (1:4) на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Белшыне»[3], дзе спачатку не гуляў з-за траўмы, а з верасня пачаў праходзіць у асноўны склад.
У лютым 2017 года далучыўся да клуба «Смалявічы-СТІ»[4]. Дапамог смалявічцам выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2017, аднак па заканчэнні сезона пакінуў каманду.
У лютым 2018 года быў на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[5], але беспаспяхова. У выніку пачаў сезон 2018 у складзе «Нёмана-Агра» ў Другой лізе.
У пачатку 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала», разам з якім выйграў Другую лігу. У снежні 2019 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з клубам[6]. Пакінуў «Арсенал» у ліпені 2021 года.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | Д3 | Вігвам | ![]() | 16 | 2 |
2014 | Д3 | Баранавічы | ![]() | 18 | 1 |
2015 | Д2 | Баранавічы | ![]() | 19 | 1 |
2016 (1) | Д1 | Дынама | ![]() | 8 | 1 |
2016 (2) | Д1 | Белшына | ![]() | 8 | 0 |
2017 | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() | 20 | 0 |
2018 | Д3 | Нёман-Агра | ![]() | 12 | 0 |
2019 | Д3 | Арсенал | ![]() | 21 | 1 |
2020 | Д2 | Арсенал | ![]() | 15 | 0 |
2021 (1) | Д2 | Арсенал | ![]() | 7 | 1 |