wd wp Пошук:

Валерый Іванавіч Карніцкі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карніцкі. Валерый Карніцкі (нар. 20 жніўня 1991, Баранавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Старэйшы брат Валерыя, Аляксандр, таксама з’яўляецца футбалістам.

Клубная кар’ера

У 2010 годзе выступаў у Другой лізе за клуб «Вігвам» са Смалявічаў. Пазней гуляў за міні-футбольны «Дынама-БНТУ», за стаўбцоўскі «Нёман» у чэмпіянаце Мінскай вобласці. У сакавіку 2014 года далучыўся да клуба «Баранавічы», з якім выйграў Другую лігу. Пачатак сезона 2015 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня вярнуў месца ў асноўным складзе каманды.

У лютым 2016 года адправіўся на прагляд у брэсцкае «Дынама», і ў сакавіку падпісаў кантракт[2]. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць БАТЭ (1:4) на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Белшыне»[3], дзе спачатку не гуляў з-за траўмы, а з верасня пачаў праходзіць у асноўны склад.

У лютым 2017 года далучыўся да клуба «Смалявічы-СТІ»[4]. Дапамог смалявічцам выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2017, аднак па заканчэнні сезона пакінуў каманду.

У лютым 2018 года быў на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[5], але беспаспяхова. У выніку пачаў сезон 2018 у складзе «Нёмана-Агра» ў Другой лізе.

У пачатку 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала», разам з якім выйграў Другую лігу. У снежні 2019 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з клубам[6]. Пакінуў «Арсенал» у ліпені 2021 года.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010Д3Вігвам162
2014Д3Баранавічы181
2015Д2Баранавічы191
2016 (1)Д1Дынама81
2016 (2)Д1Белшына80
2017Д2Смалявічы-СТІ200
2018Д3Нёман-Агра120
2019Д3Арсенал211
2020Д2Арсенал150
2021 (1)Д2Арсенал71

Зноскі

  1. Valeri Karnitskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским “Динамо”
  3. Дечко покидает брестское “Динамо”, Карницкий уходит в аренду в “Белшину”
  4. Валерий Карницкий перешел в «Смолевичи-СТИ»
  5. Тымонюк перешел в “Славию”, Карницкий приехал на просмотр
  6. Валерий Карницкий подписал новый двухлетний контракт с “Арсеналом”
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман-Агра Стоўбцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі МФК Дынама-БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ў міні-футбол Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта