wd wp Пошук:

Бядрынец каменяломнікавы

Бядрынец каменяломнікавы[3], Бядрынец каменяломкавы[4], Бядрынец разразны[5] (Pimpinella saxifraga) — травяністая расліна сямейства парасонавых.

Назва

Бядрынец каменяломкавы, дзягель, едранец, едрынец[6], броніц, берджанец, варанец, дзянгель, ядрынец[7][8], бядрынец-каменяломка, пастарнак палявы, пятрушка палявая[9][10][11], бедрынец, перац палявы[3].

Батанічнае апісанне

Вышыня 15-60 см, сцябло прамое. Расце ў хваёвых лясах, на сухіх лугах, узлесках, каля дарог. Цвіце ў чэрвені — жніўні дробнымі белымі, радзей ружаватымі кветкамі. Блізкі сваяк анісу (а таксама каляндры, кропу, кмену).

Класіфікацыя

Падвіды

У межах віду вылучаюць некалькі падвідаў[12]:

Таксанамія

Від Бядрынец каменяломнікавы ўваходзіць у род Бядрынец (Pimpinella) сямейства Парасонавыя (Apiaceae) парадку Парасонакветныя (Apiales).

  яшчэ 8 сямействаў (па Сістэме APG II)   яшчэ каля 150 відаў
       
  парадак Парасонакветныя     род Бядрынец    
             
  адзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Парасонавыя     вид
Бядрынец каменяломнікавы
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ больш 300 родаў  
     

Значэнне і выкарыстанне

Як прыправа (цяпер фактычна забытая ў Беларусі) ўжываецца пераважна маладое лісце з далікатным пахам і памяркоўна пякучым, даўкім смакам, што нагадвае агуркі, выключна ў свежым выглядзе — прыпраўляюць салаты, супы з гародніны, соўсы, вараную гародніну і рыбу; выкарыстоўваюць таксама ў якасці сурагату гарбаты. Лісце і плады ўжываюцца для араматызацыі вінаў, а карэнне — у вытворчасці горкіх лікёраў. У XIX стагоддзі ў Беларусі бядрынец, папярэдне вымачаны ў вадзе, дадаваўся ў тытунь-самасад дзеля паляпшэння смаку.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Pimpinella dissecta Retz.
  6. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  7. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  8. Рытов М. В.(руск.) бел. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  9. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  10. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  11. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  12. Паводле сайта EOL (гл. картку расліны).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Бядрынец
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных