Бядры́нец[3] (Pimpinella) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).
Шмат-, двух- і аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце няпарнаперыстае, чаргаванае, ніжняе звычайна ў разетцы. Кветкі дробныя, белыя ці ружовыя, у складаных парасонах. Плод — яйкападобна-шарападобны або даўгавата-яйкападобны, часта злёгку сціснуты з бакоў, з ніткападобнымі рэбрамі.
Налічваецца каля 150 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Афрыцы і Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі звычайна трапляецца бядрынец каменяломнікавы, які расце ў светлых лясах, на ўзлесках, каля дарог, а таксама вельмі рэдка ў хмызняках і на ўзлесках бядрынец вялікі.
Асноўны артыкул: Віды роду Бядрынец Паводле базы даных The Plant List, род уключае 106 відаў, статус яшчэ больш 300 відаў (на кастрычнік 2016 г.) не вызначаны[4]. Некаторыя з іх:
Віды, статус якіх у базе даных The Plant List не вызначаны:
Віды, прызнаныя сінонімамі:
Род Бядрынец уваходзіць у сямейства Парасонавыя (Apiaceae) парадку Парасонакветныя (Apiales).
яшчэ 8 сямействаў (па Сістэме APG II) | ||||||||||||
каля 150 відаў | ||||||||||||
парадак Парасонакветныя | род Бядрынец | |||||||||||
адзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Парасонавыя | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ больш 300 родаў | |||||||||||
Лекавыя, харчовыя, меданосныя і кармавыя расліны. Карані і насенне маюць эфірны алей, дубільныя рэчывы, сапаніны, гліказід пімпінелін.