wd wp Пошук:

Бурачок чашачны

Бурачо́к чашачны[3][4] (Alyssum alyssoides) — від кветкавых раслін з роду Бурачок (Alyssum) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 5—34[4] см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, простае, суцэльнае, з гладкім краем, звужанае да асновы. Кветкі бледна-жоўтага колеру, з чатырма вузкімі, амаль лінейнымі пялёсткамі. Плод — сухі апушаны стручок.

Распаўсюджанне і экалогія

Сустракаецца на тэрыторыі Еўропы, Сярэдняй Азіі, Заходняй Сібіры, Малой Азіі, у Іране, на Каўказе. Святлолюбівая расліна. Мезафіт, ксерафіт, мезатроф. Расце на агародах і пашах, берагах рэк і ручаёў, камяністых россыпах і скалах, у горных стэпах. Цвіце ў красавікучэрвені[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Alyssum calycinum L.
  4. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Бурачок
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1759 годзе