wd wp Пошук:

Блізная

Блізна́я[1] (трансліт.: Bliznaja, руск.: Близная) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавета.

Па адной версіі, назва паходзіць ад ракі Блізёнкі каля вёскі, па другой — ад двух ручаёў па баках вёскі, такім чынам яна размешчана блізка да іх.

Гісторыя

Сяло Блізная «…з людзьмі даннымі і цяглымі, і з землямі тых людзей ворнымі і бортнымі, і з лугамі…» было нададзена Богушу Багавіцінавічу, прывілеем ад 1516 года кароль Жыгімонт Стары пацвердзіў свайму маршалку і пісару ўласнасць «на вечнасць».

План дома аканома на «двары» ў Блізнай, паводле інвентара 1604 года, рэканструкцыя Юрыя Якімовіча.

Паводле інвентара 1604 года, у Блізнай быў фальварак, які складаўся з «двара» і гумнішча. На «двары» стаяў дом аканома, будавалася вялікая грыдня для чэлядзі, таксама былі грыдня пастуха, піўніца з дрэва, два свірны для захоўвання збожжа, стайня і абора. Дом аканома — ускладнены варыянт трохкамернага жытла, справа ад пярэдняга пакою вялікая святліца з 5 вокнамі, кафлянай печчу і камінам, злева — малая святліца з 2 вокнамі «палатнянымі блонамі» і жылая камора. Дом крыты драніцамі (гонтай), астатнія пабудовы — саломай. На гумнішчы, агароджаным дылямі, была стадола для абмалоту снапоў і адрына для захоўвання сена і саломы, абедзве пакрытыя саломай. Пры фальварку было 5 ставоў з мукамольнымі млынамі, адзін млын з двума працоўнымі коламі, астатнія — з адным.[2]

У 1687 годзе Блізная — адзін з фальваркаў маёнтка Ружаны, уласнасць Сапегаў.

У 1890 годзе маёнтак Блізна з фальваркам Белае Поле, агулам 3602 дзесяціны зямлі, уласнасць Леана Мілашэўскага. Мілашэўскімі ў Блізнай створаны сядзібна-паркавы комплекс, які да цяперашняга часу захаваўся часткова.

Да 21 студзеня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Славаціцкага сельсавета[3], да 12 ліпеня 1963 года — у склад Ружанскага сельсавета[4], да 16 красавіка 1973 года — у склад Вольскага сельсавета, пасля — у складзе Ружанскага сельсавета.

Мікратапанімія

Від з Рынкавай плошчы Ружан у бок вуліцы Блізнай.

Ружанская — ранейшая вуліца, цяпер участак дарогі за межамі вёскі, у кірунку Ружан. Афіцыйна, станам на 2022 год, вуліцы няма, дамы абапал дарогі знесены і пахаваны ў 2020—2022 гадах. У Ружанах дарога працягвалася як вуліца Блізная і вяла да Рынкавай плошчы.

Вядомыя асобы

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Якимович Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. : справ. пособие / . — Минск : Навука і тэхніка, 1991. — 367 с.[удакладніць: камент.]
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  5. http://www.gtb.by/d/journal/01/1/finalnyj.pdf
  6. https://rep.bntu.by/bitstream/handle/data/2894/%D1%81.%2073-80.pdf
  7. https://www.informdom.com/metalloobrabotka/2013/6/10-i-mezhdunarodnyi-konkurs-svarschikov-zolotoi-kubok-benardosa.html
  8. Усадьба Милашевских: конюшня

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Пружанскага раёна
Катэгорыя·Блізная
Катэгорыя·Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ружанскі сельсавет