wd wp Пошук:

Блатэнскае княства

Блатэнскае княства ў часы Коцела

Блатэнскае княства, таксама вядомае як Панонскае або Задунайскае княства (славацк.: Blatenské kniežatstvo, славенск.: Spodnja Panonija, балг.: Блатенско княжевство, венг.: Balatoni Fejedelemség, ням.: Plattensee-Fürstentum) — славянская дзяржава, якая існавала ў перыяд 839/840 — 876 гадоў у раёне Блатэнскага возера — Балатана (тэрыторыя сучаснай Венгрыі) са сталіцай у горадзе Блатнаград. Займала тэрыторыю паміж Дравай на поўдні, Дунаем на ўсходзе, Грацам на захадзе і Веспрэмам на поўначы. Паводле апошніх даследаванняў Блатэнскаму княству належала і тэрыторыя паміж Дзьёрам і Клостэрнойбургам. У перыяд свайго росквіту княства было свайго роду сувязным звяном паміж заходнімі (Вялікая Маравія на поўначы) і паўднёвымі (Харватыя на Балканах) славянскімі народамі, разбураным венгерскімі нашэсцямі.

Склад

Княства складалася з некалькіх графстваў:

Гісторыя

У 500—700 гадах на тэрыторыі будучага княства існавала так званая кестэльская культура змяшанага рамана-славяна-аварскага паходжання.

У 833 годзе з Нітранскага княства быў выгнаны яго князь Прыбіна. Ён атрымаў сховішча ў Людовіка II Нямецкага. Той хрысціў Прыбіну і ў 839 годзе падарыў яму частку тэрыторыі Карантаніі вакол возера Балатан. У 847 годзе Прыбіна атрымаў права перадачы ў спадчыну гэтай зямлі, і Блатэнскае княства было аддзелена ад Карантаніі. Прыбіна заснаваў Блатнаград у якасці сталіцы свайго новага княства.

Княства каля 846 года

Пасля гібелі Прыбіны князем стаў яго сын Коцел. Падчас яго кіравання княства стала культурным і інтэлектуальным цэнтрам славян. У 867 годзе Коцел прыняў у Блатнаградзе Кірыла і Мяфодзія, якія навучылі ў Блатнаградзе 50 вучняў. У 70-х гадах IX стагоддзя Мяфодзій Салунскі працягваў асветніцкую дзейнасць на тэрыторыі княства і заснаваў тут Панонскае архібіскупства.

У 874 годзе князь Святаполк I далучыў Блатэнскае княства да Вялікай Маравіі. Аднак у 876 годзе, пасля смерці Коцела, Людовік II Нямецкі забралаў назад свае землі, падораныя Прыбіне.

Пасля смерці Людовіка II панонскую частку ў 884 годзе зноў захапіла Вялікая Маравія. Арнульф Карынтыйскі ў 894 годзе вярнуў яе ў склад Усходне-Франкскага каралеўства, а ў 896 годзе даў яе ў якасці лена славянскаму князю Браславу, які ўключыў яго ў склад Панонскай Харватыі.

У 901 годзе тэрыторыя Блатэнскага княства была захоплена венграмі. У X—XII стагоддзях большая частка мясцовага заходне-славянскага насельніцтва падверглася ранняй мадзьярызацыі і часткова германізацыі, хоць невялікая яго частка, якая пазней ідэнтыфікавала сябе як харваты, захоўвалася дысперсна ў сельскай мясцовасці аж да канца XIX стагоддзя.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Венгрыі
Катэгорыя·Гісторыя Славеніі
Катэгорыя·Гістарычныя княствы
Катэгорыя·Блатэнскае княства
Катэгорыя·Перадгісторыя Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Славакіі
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вялікая Маравія
Катэгорыя·Княствы
Катэгорыя·Гісторыя Харватыі