wd wp Пошук:

Клостэрнойбург

Клостэрно́йбург (ням.: Klosterneuburg) — аўстрыйскі горад у федэральнай зямлі Ніжняя Аўстрыя. Знаходзіцца на паўночны захад ад Вены, непасрэдна прылягаючы да яе. З 1938 па 1954 горад уваходзіў у склад Вены. Насельніцтва 24 797 чалавек (2001).

Геаграфія і транспарт

Горад размешчаны на правым беразе ракі Дунай, на вышыні 192 метраў над узроўнем мора. Ад Вены аддзелены гарамі Каленберг і Леапольдсберг. Са сталіцы ў Клостэрнойбург ходзяць прыгарадныя цягнікі з вакзала Франца-Іосіфа і аўтобусы са станцыі Хайлігенштат.

Гісторыя

З I па V стагоддзе нашай эры на месцы цяперашняга верхняга горада Клостэрнойбурга знаходзіўся рымскі ваенны лагер, назва якога не дайшла да нашых дзён.

Гісторыя сучаснага паселішча прасочваецца з IX стагоддзя. У 1108 г. маркграф Леапольд III з дынастыі Бабенбергаў заклаў на гары Леапольдсберг свой замак «Nivvenburc» (Нойбург, «Новы замак»). Па размаху гэта рэзідэнцыя цалкам адпавядала рангу імперскага князя. У 1114 годзе ў непасрэднай блізкасці ад рэзідэнцыі пачалося будаўніцтва царквы, якая ў 1133 годзе стала манастырскай і атрымала назву Клостэрнойбург, якая распаўсюдзілася пасля і на ўвесь горад.

Сярэднявечны Нойбург складаўся з двух паселішчаў па абодва бакі Дуная, злучаных бродам. Частыя паводкі прымушалі жыхароў па той бок Дуная ўсё далей адсоўваць сваё паселішча ад ракі. У выніку чаго да пачатку XIII стагоддзя існавала два Нойбургі: Нойбург пры манастыры (Клостэрнойбург) і Нойбург пры рынку (Корнойбург). У 1298 годзе Альбрэхт I, які пражываў у Нойбургу з 1288 года, падзяліў гэтыя два паселішчы і адначасова ўвёў у Клостэрнойбургу гарадское права. Клостэрнойбург таксама служыў рэзідэнцыяй Леапольду VI.

Пасля кананізацыі ў 1485 годзе заснавальніка горада і манастыра Леапольда III гарадскі манастыр стаў нацыянальнай аўстрыйскай святыняй і адным з галоўных у Аўстрыі цэнтраў паломніцтва. У XV—XVI стагоддзях абацтва ператварылася ў вялікі рэлігійны, культурны і навуковы цэнтр. Манастыр Клостэрнойбурга быў вядомы вырабам цудоўных для свайго часу геаграфічных карт, а таксама валодаў адной з лепшых у нямецкамоўных землях бібліятэкай.

Славутасці

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады на Дунаі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Ніжняй Аўстрыі