wd wp Пошук:

Эпоха заваявання радзімы на Дунаі

Эпоха заваявання радзімы на Дунаі

Эпоха заваявання радзімы на Дунаі — гістарычны пэрыяд Венгрыі, які ахоплівае другую палову IX стагоддзя, ажно да 896 года, калі старажытнавенгерская канфедэрацыя плямёнаў на чале з Арпадам і Курсанам перасяляецца з Паўночнага Прычарнамор’я ў Паннонію.

Гісторыя

Венгерскія плямёны паўкачэўнікаў-жывёлагадоўцаў, радзімай якіх сучасныя даследчыкі лічаць вобласці на ўсход ад Уралу, у I тысячагоддзі нашай эры перасяліліся як мяркуецца, у басейн Камы, пасля ў прычарнаморскія і прыазоўскія стэпы, дзе доўгі час знаходзіліся пад уладай хазар. У 895896 гадах венгры перайшлі Карпаты і занялі землі ў басейне Сярэдняга Дуная (г. зв. «Здабыццё радзімы»). Адбыўся пераход да аселага ладу жыцця, земляробства. У пачатку XI стагоддзя паўстала Венгерскае каралеўства, тады ж было прынятае каталіцтва[1].

Зноскі

  1. Bartha A. (1988): A magyar nép őstörténete. Akadémiai Kiadó, Budapest.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Венгры
Катэгорыя·Угры
Катэгорыя·Гісторыя Венгрыі