wd wp Пошук:

Коцел

Коцел (славацк.: Koceľ, *? — † 876) — князь Блатэнскага княства на тэрыторыі сучаснай заходняй Венгрыі, сын князя Прыбіны і яго баварскай жонкі. Атрымаў баварскае імя Gozil (Chozil), якое гучала ў славянскім варыянце як «Коцел».

Пасля смерці свайго бацькі прыкладна ў 861 годзе стаў князем у Панонскім княстве, да таго часу быў графам Блатэнскага графства як часткі Блатэнскага княства.

Адыграў важную ролю ў падтрымцы хрысціянства, калі ў яго сталіцы Блатнаградзе ў Паноніі ў 867 годзе гасцявалі Кірыл і Мяфодзій, калі яны былі на іх шляху да Рыма. Салунскія браты пераканалі Коцела ў неабходнасці распаўсюджвання славянскай літургіі і выхавалі ў Блатнаградзе прыкладна пяцьдзесят вучняў.

Блатэнскае княства

На мяжы 869/870 гадоў папа Адрыян II пасвяціў Мяфодзія ў архіепіскапа Паноніі, пра што яго прасіў і Коцел. Яго ўладанні не пазбеглі ўвагі Рыма і ў наступныя гады. Перад 14 маем 873 года новы Папа Рымскі Ян VIII даслаў Коцелу ліст, у якім папракаў яго, каб яго ўладанні «ачысцілася ад пралюбадзейства і іншых язычніцкіх звычаяў». Пазней яму даслаў яшчэ адзін асабісты ліст, у якім называе двух мужчын, здаецца Коцелевых вяльможаў, якія здрадзілі сваіх жонак. Просіць Коцела, каб той забараніў іх разводы і гэтак жа паступаў і ў іншых падобных выпадках. З абодвух лістоў вынікае, што Рым быў вельмі добра праінфармаваны аб сітуацыі ў Паноніі. Гэта абумоўлена тагачаснай знешнепалітычнай сітуацыяй. Коцел быў падпарадкаваны Усходнефранкскаму каралеўству, і таму Рым быў лепш інфармаваны пра падзеі ў яго княстве, чым пра незалежныя зямлі, як напрыклад у Вялікай Маравіі.

Прычына смерці князя Коцела ахутана таямніцай. Пасля яго смерці княства атрымалі ў спадчыну сыны Віліям і Энгелшалк. Але не на доўгі час, таму што ў 882884 гадах князь Святаполк I на былых уладаннях Коцела здзейсніў некалькі палітычных чыстак і пасля таго гэтыя землі ўключыў у склад Велікай Маравіі.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 26 лістапада 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Кіраўнікі Славеніі
Катэгорыя·Кіраўнікі Славакіі
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Блатэнскае княства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 876 годзе
Катэгорыя·Вялікая Маравія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 820-я гады