wd wp Пошук:

Беларускі хіп-хоп

Беларускі хіп-хоп — музыка ў жанры хіп-хоп, запісаная ў Беларусі альбо за мяжой на беларускай мове.

Гісторыя

Адным з першых беларускіх рэп-рэлізаў быў самвыдатаўскі рускамоўны альбом гурта «Удар Банды» 1995 года пад назвай «Кровный запах», які быў запісаны адным дублем на двухкасетным магнітафоне. Мінская рэп-тусоўка 1990-х адзначана перыядычнымі канцэртамі ў клубах, актавых залах ДК, дыскатэках з удзелам такіх выканаўцаў як Хлоп-Ч, «L.A. KoSSta» і чальцоў групіроўкі «Minsk Zoo».[1] У 1999 годзе рэп на беларускай мове амаль поўнасцю адсутнічаў, таму запісаны далёкім ад хіп-хоп культуры Аляксандрам Памідоравым трэк «Цуд на Каляды» стаў хітом і круціўся на беларускіх радыёстанцыях.[2]

Знакавым для развіцця беларускамоўнага рэпу стаў выхад на лэйбле «БМАgroup» зборніка «Пасадзiў DEAD RAPку» ў 2004 годзе.[3] Выбітнымі прадстаўнікамі беларускай хіп-хоп сцэны ў 2000-я былі Vinsent, «Чырвоным па Белым», «Нестандартный Вариант», «PАNaNieba», «Lunclan», Серёга. У 2009 годзе Vinsent выдаў дэбютны альбом «Пачатак», які можна лічыць адным з першых беларускамоўных рэп-альбомаў[4].

Прадстаўнікамі сучаснай беларускай хіп-хоп сцэны з’яўляюцца Gleboki Smak,[5] «Belaroots», Zeman, Angst, Aikko, Lastend, Вожык,[6] Какора, Бакей, Murovei.[7]

Зноскі

  1. Чернухо, Александр. И другого рэпа нет. Минская хип-хоп-тусовка девяностых: от «Площади Айскьюба Коласа» до дискотеки «Восьмерка»(руск.) . Onliner.by (20 кастрычніка 2015). Праверана 11 ліпеня 2022.
  2. Marcinkievich. 10 лучших композиций беларускоязычного рэпа!(руск.) . 1863x (25 мая 2017). Праверана 9 ліпеня 2022.
  3. Короткевич был, есть, будет рэпером!(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (11 мая 2010). Праверана 15 ліпеня 2022.
  4. Vinsent «Пачатак»(руск.) . Experty.by (2 красавіка 2009).
  5. Gleboki Smak. Так гучыць сучасны беларускі рэп (бел.) . Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 9 ліпеня 2022.
  6. Belaroots i Вожык – беларускі хіп-хоп у Віцебску (бел.) . Будзьма беларусамі!. Праверана 10 ліпеня 2022.
  7. 20 молодых музыкантов Беларуси, которых обязательно надо послушать(руск.) . CityDog (29 ліпеня 2020). Праверана 11 ліпеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Хіп-хоп
Катэгорыя·Музыка Беларусі