wd wp Пошук:

Чырвоным па Белым

«Чырвоным па Белым» (ЧпБ, Čyrvonym pa Biełуm, ČpB) — беларускі рэп-гурт.

Гісторыя

Гурт з’явіўся на свет у канцы 2004 году. Тады, заснавальнік Кроў і бітмэйкер Slavko запісалі свой першы альбом «Актуальная Тэматыка», які, нягледзячы на сваю не вельмі высокую якасць у плане гуку (усе аперацыі па запісу праводзіліся ў звычайнай кватэры на звычайным камп’ютары), з’явіўся сапраўдным прарывам у беларускай музыцы, дзякуючы вельмі моцным тэкстам. Запіс распаўсюджваўся толькі праз Інтэрнэт.

Гурт ад самага пачатку быў вельмі таямнічы. Хлопцы нічога пра сябе не распавядалі. На здымках нельга было ўбачыць іх твараў. Кроў выступаў толькі і выключна ў масцы, а спаткацца з імі ў жыцці мяжавала з цудам. Ніхто не ведаў хто яны і адкуль. Таямнічасць станавілася зразумелай пасля знаёмства з творчасцю беларускіх рэпераў. Моцныя, вельмі шчырыя палітычна-сацыяльныя тэксты давалі зразумець неабыякавасць удзельнікаў да сітуацыі ў краіне, але таксама паказвалі іх вялікую любоў да Бацькаўшчыны.

Вынікі працы Чырвоным па Белым можна паслухаць на першых дзвюх альбомах: «Актуальная Тэматыка» і «Вулічныя Байцы». Жорсткія, цвёрдыя, прамалінейныя тэксты зрабілі праект папулярным. Па статыстыцы сайту, дзе былі першыя іх запісы і інтэрнэт-альбомы, слухачоў налічвалася каля 42.000. Гэта не ўлічваючы таго, што большасць з іх рабіла копіі і раздавала сваім знаёмым.

Музыкі адразу ўзяліся за працу над другім альбомам – «Вулічныя Байцы». На гэтым альбоме можна заўважыць вялікі крок уперад. Біты, якія таксама рабіў Slavko, адрознівалісь цікавым гучаннем, большай разнастайнасцю і прадуманым зместам. Тэксты сталі цікавейшымі, неслі глыбейшы пераказ, мелі не банальныя рыфмы і адначасова чаплялі за душу. Бачна таксама тэхнічнае паляпшэнне вакалу. Кроў паправіў флоў, чытка зрабілася больш прыемнай для вушэй. Гук таксама стаў лепшым, таму што запіс адбываўся на студыі.

На нейкі час перад пачаткам працы над «Вулічнымі Байцамі» да ЧпБ далучыўся яшчэ адзін удзельнік – Палкоўнік. Магчыма, што менавіта яго ўдзел у праекце меў уплыў на паляпшэнне якасці альбому.

Для шматлікіх прыхільнікаў іх творчасці студыйны трэк «Не Жадаю», які зміксаваў польскі бітмэйкер Młody Grzech на студыі ў Варшаве, стаў насамрэч гімнам Свабоды.

Перад выхадам чацвёртага альбома «Крывавы Сакавік» (2007) шэрагі гурта папоўніліся новымі ўдзельнікамі. Далучыліся маладыя выканаўцы з Беларусі: Realize, Zeman, Jaycop і вядомы DJ з Польшчы DJ Spox(бел. (тар.)) бел..

Чырвоным па Белым з’яўляецца піянерам белмоўнага рэпу. Да сённяшняга дня гэта самы вядомы беларускамоўным рэп-гурт і агулам адзін з самых значных хіп-хоп гуртоў Беларусі.

Дыскаграфія

Альбомы

Супольныя праекты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Хіп-хоп-гурты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі