wd wp Пошук:

Беларуская гімназія імя Янкі Купалы

Беларуская гімназія імя Янкі Купалы — навучальная ўстанова ў 1945—1950 гадах у Германіі.

Гісторыя

Заснавана ў лагеры для перамешчаных асоб у Рэгенсбургу з мэтай падрыхтоўкі беларускай моладзі для паступлення ў ВНУ. Адчынілася 10 снежня 1945 года[1]. У 1946/1947 — 1947/1948 навучальныя гады працавала ў Міхельсдорфе, у 1949/1950 — у Розенгайме. Дзейнічала ў сістэме нямецкай школьнай асветы і мела аднолькавыя правы з нямецкімі школамі падобнага тыпу. Гімназія была 8-класная, у ёй выкладалі агульнаадукацыйныя прадметы, рэлігію, беларускую, англійскую, нямецкую і лацінскую мовы, элементы філасофіі. 28 чэрвеня 1947 г. гімназіі прысвоена імя Я. Купалы. 28 верасня 1948 г. педагагічны і вучнёўскі калектыў падзелены на 2 школы, якія захавалі імя Я. Купалы. Пры гімназіі існавала вучнёўская бурса, дзе жылі дзеці без бацькоў, дзейнічала скаўцкая арганізацыя, працавалі літаратурны (выдаваў часопіс «У выраі»), драматычны, спартыўны гурткі. Адбылося 5 выпускаў, пасведчанні атрымалі 44 чалавека. У розны час гімназію ўзначальвалі А. Орса, М. Рагажэцкі, А. Вініцкі.

Настаўнікі гімназіі ў 1945/1946 навуч. годзе[2]

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. Панькоў М. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне (1945—1984). — Мн, 2001
  2. Няміга, Г. Першая Беларуская гімназія на чужыне / Г. Няміга // Беларускі сьвет. — 1987. — № 19 (48). — С. 5—6
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Школы паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі беларусаў Германіі
Катэгорыя·Рэгенсбург
Катэгорыя·З’явіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Беларуская гімназія імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання