wd wp Пошук:

Аляксандр Орса

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Орса. Аляксандр Язэпавіч Орса (24 ліпеня 1896, в. Нягневічы, Навагрудскі павет, Мінская губерня (цяпер Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці) — 2 лістапада 1959, Нью-Ёрк) — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, педагог.

Біяграфія

Скончыў гарадское вучылішча (1913) і настаўніцкія курсы (1915) у Навагрудку, сярэднюю школу пры Украінскім педагагічным інстытуце (1923) і прыродазнаўчы факультэт Карлава ўніверсітэта ў Празе.

У Першую сусветную вайну на Заходнім фронце, радавы 1-й кавалерыйскай дывізіі[1].

Пасля вяртання ў Заходнюю Беларусь выкладаў прыродазнаўства ў Навагрудскай беларускай гімназіі (1929—1934), працаваў у польскай пачатковай школе (1934—1939), сярэдняй школе (1939), педагагічным вучылішчы (1940—1941). У 1941 годзе, падчас Другой сусветнай вайны, быў выбраны настаўнікамі на пасаду акруговага школьнага інспектара Навагрудскай акругі[2]. Прымаў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе. У 1944 г. выехаў у Германію, быў дырэктарам Беларускай гімназіі імя Янкі Купала ў Рэгенсбургу (Міхельсдорф).

З 1949 г. у Нью-Ёрку (ЗША). Адзін з заснавальнікаў і сяброў Беларуска-амерыканскага задзіночання, стваральнік у Нью-Ёрку першай парафіі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, ініцыятар стварэння і заснавальнік Беларускага інстытута навукі і мастацва ў Нью-Ёрку, арганізатар першых беларускіх школ у Нью-Ёрку. Уваходзіў ва ўрад БНР у эміграцыі (міністр асветы). Рэдагаваў падручнікі для сярэдніх эмігранцкіх беларускіх школ.

Пахаваны на Беларусіх могілках у Іст-Брансуіку, штат Нью-Джэрсі[3].

Сям’я

У сям’і педагогаў Аляксандра і Наталлі Орсаў нарадзіліся дочкі Галіна і Ала. З лета 1944 года разам з бацькамі яны апынуліся на эміграцыі.

Галіна Орса (1930 — 1984) — беларуская грамадска-культурная дзяячка, педагог.

Ала Орса-Рамана (нар. 1936, Навагрудак) — грамадскі і культурны дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША, амерыканскі вучоны-хімік. Доктар хімічных навук (1967).

Зноскі

  1. .Картотека бюро учета потерь в Первой мировой войне. 2529-О, л. 1241.
  2. Чэмер, Андрэй. Наваградзкая беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс : Savarenas, 1997. — 135 с : іл. ; 20 см — ISBN 9986-749-04-2. С. 30
  3. РАДАЎНІЦА НА ЧУЖЫНЕ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 2 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Навагрудскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання
Катэгорыя·Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нягневічах
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай гімназіі імя Янкі Купала
Катэгорыя·Асобы