wd wp Пошук:

Аўген Калубовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каханоўскі. Аўген Тодаравіч Калубовіч (Псеўданімы і крыптанім: А.Верасень; Аўген Каханоўскі; А.Ясенскі; А. К.; 5 сакавіка 1910, мяст. Ціхінічы, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — 25 мая 1987, Кліўленд, ЗША) — беларускі пісьменнік, гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч, настаўнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Ціхінічы Рагачоўскага павета, бацька быў службоўцам. Меў брата й тры сястры. Скончыў пачатковую школу ў сваім мястэчку, сямігодку ў Рэчыцы, а ў 1930 годзе педтэхнікум у сяле Бабчын Хойніцкага р-на. Арыштаваны 30 мая 1930 г. за прыналежнасць да тайнай беларускай нацыяналістычнай арганізацыі альтруістаў. Прыгавораны да 3 гадоў канцлагераў. Пакаранне адбываў у Вішарскіх лагерах, Дальлагу, Бамлагу. У Беларусь вярнуўся ў 1933 г. Настаўнічаў у Хойніцкім раёне; быў звольнены, адноўлены на рабоце з дапамогай А. Чарвякова. У 19341935 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Мінску. У 1939 скончыў Мінскі педагагічны інстытут, працаваў кансультантам-метадыстам Наркамасветы БССР. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны ў армію; трапіў пад Масквой у акружэнне; вярнуўся ў Мінск.

Супрацоўнічаў з нямецкімі ўладамі; уваходзіў у склад Беларускай рады даверу (1943), Беларускай Цэнтральнай Рады (1943-44), дзе кіраваў Аддзелам прапаганды, прэсы і культуры. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса, на якім выступіў з асноўным дакладам «Аб канчальным разрыве Беларусі з Масквой і аб уневажненні маскоўскага голасу ў беларускіх справах». Па выніках даклада была прынята рэзалюцыя, якая ў завуаляванай форме абвяшчала незалежнасць Беларусі.

З 1944 у Германіі. З 1945 у заходняй зоне акупацыі Германіі; выкладаў у Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, удзельнічаў у арганізацыі й працы Беларускага нацыянальнага камітэта ў Рэгенсбургу. Пасля аднаўлення ў снежні 1947 года Рады БНР увайшоў у яе склад. Быў прэм’ер-міністрам Урада БНР.

З 1950 у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку. Ажаніўся з Інай Рытар і пераехаў з ёй у Кліўленд, дзе была заснавана беларуская калонія. Выдаваў «Бюлетэнь» Злучанага беларускага камітэта ў Кліўлендзе. У 1953 арганізаваў выданне бюлетэня «Абежнік Цэнтральнага Камітэту Аб’яднання беларускіх нацыянал-дэмакратаў».

Аўтар успамінаў пра палітычныя рэпрэсіі 1930-х г. у Беларусі. Укладальнік, рэдактар і адзін з аўтараў зборніка «Янка Купала і Якуб Колас. 1882—1982: Вянок успамінаў пра іх» (1982). Даследаваў гісторыю Беларусі XX ст. Аўтар прац «Мова ў гісторыі беларускага пісьменства», «Айцы БССР і іхны лёс», успамінаў «На крыжавой дарозе».

Пахаваны на могілках Рыверсайд у Кліўлендзе, штат Агая[1][2].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.
  2. ЗБС “Бацькаўшчына”. Могілкі. ЗША

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў Кліўлендзе
Катэгорыя·Рэдактары Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кліўлендзе
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры БНР
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады