wd wp Пошук:

Беатрыкс Фаранд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фаранд. Беатрыкс Кэдволадэр Фаранд (нар. Джонс; 19 — 28 лютага 1959) — амерыканская ландшафтная садоўніца і архітэктар(англ.) бел.. За сваю кар’еру яна распрацавала каля 110 садоў для прыватных дамоў, пасёлкаў, загарадных сядзібаў, грамадскіх паркаў, батанічных садоў, універсітэцкіх гарадкоў і Белага дома. Толькі нешматлікія з яе асноўных работ захаваліся: Думбартан-Окс у Вашынгтоне, акруга Калумбія[8], сад Эбі Олдрыч Ракфелер(англ.) бел. у Маўнт-Дэсерт (Мэн)(англ.) бел., адноўлены Сад Фермерскага дома ў Бар-Харбар(англ.) бел.[9], і элементы кампусаў Прыстанскага і Ельскага ўніверсітэтаў і Заходняга каледжа(англ.) бел.[10].

Фаранд была адным з адзінаццаці членаў-заснавальнікаў і адзінай жанчынай у Амерыканскім таварыстве ландшафтных архітэктараў(англ.) бел.[11]:31-35. Яна з’яўляецца адной з самых вопытных людзей, прызнаных у першыя дзесяцігоддзі прафесійнай ландшафтнай архітэктуры і ў шматвяковым мастацтве ландшафтнага(руск.) бел. дызайну садоў наогул[12].

Раннія гады

Беатрыкс Кэдволадэр Джонс нарадзілася ў Нью-Ёрку 19 чэрвеня 1872, у сям’і, у якой, як яна любіла казаць, было «пяць пакаленняў садоўнікаў.»[10]:10 Яе бацькамі былі Мэры Кэдволадэр Роўлі (1850—1923)[13] і Фрэдэрык Райнлендэр Джонс (1846—1918)[14].

Беатрыкс праводзіла доўгія сезоны ў сямейным летнім доме Рыф-Поінт-Эстэйт(англ.) бел. у Бар-Харбар(англ.) бел., Мэн[8]. Яна была пляменніцай Эдзіт Уортан(руск.) бел.[15] і пажыццёвым сябрам Генры Джэймса, які называў яе Трыкс[16]. Ва ўзросце дваццаці гадоў Фаранд пазнаёмілася з адным са сваіх першых настаўнікаў, батанікам Чарльзам Спрэгам Сарджэнтам(руск.) бел., які ў Гарвардскім універсітэце адначасова быў прафесарам раслінаводства ў Інстытуце Басі(англ.) бел. і дырэктарам-заснавальнікам Дэндрарыя Арнольда(руск.) бел. ў Бостане, штат Масачусетс[17][18].

Беатрыс Фаранд жыла ў доме Сарджэнта, сядзібе Холм-Лі ў Бруклайне(укр.) бел., Масачусетс у 1893 годзе і вывучала ландшафтнае садоўніцтва, якое ў той час не мела спецыялізаваных навучальных устаноў, батаніку і зямельнае планаванне(укр.) бел.[19][20]. Яна хацела навучыцца маштабаванню, складанню вертыкальных праекцый(макед.) бел., геадэзіі і праектаванню і таму вучылася ў Калумбійскай школе горнаруднай справы(англ.) бел. пад кіраўніцтвам прафесара Уільяма Уэйра(англ.) бел.[21]. Яе натхнялі на выкарыстанне мясцовых відаў раслін(англ.) бел. самыя розныя шляхі: яе шматлікія паспяховыя вопыты ў Рыф-Поінт-Эстэйт(англ.) бел., вывучэнне сучасных амерыканскіх і замежных кніг, што прапагандавалі выкарыстанне мясцовых палет, і ад наведвання ўплывовых брытанскіх аўтараў садоў, такіх як Уільям Робінсан(англ.) бел. з Грэйвтай-Мэйнар(англ.) бел. у Сусексе і Гертруда Джэкіл з Манстэд-Вуд(англ.) бел. у Сурэі[8]. Серыя тэматычных кніг пра садаводства аўтарства Гертруды Джэкіл падкрэслівала важнасць і каштоўнасць натуральных насаджэнняў і аказала значны ўплыў на ландшафтнае садоўніцтва ў ЗША.

17 снежня 1913 года Беатрыкс Фаранд ажанілася з Максам Фарандам(англ.) бел.[19]:35, гісторыкам у Стэнфардскім і Ельскім універсітэтах, першым дырэктарам Бібліятэкі Ханцінгтана(руск.) бел.[22].

Кар’ера ў ландшафтным дызайне

Фантан у Думбартан-Окс у Вашынгтане, месца самага вядомага саду з дызайнам Б. Фаранд

Б. Фаранд пачала займацца ландшафтнай архітэктурай у 1895 годзе, працуючы на верхнім паверсе матулінага дома з карычневага каменя(англ.) бел. на Іст-Ілэвэн-стрыт у Нью-Ёрку[11]:26. Паколькі жанчыны былі выключаныя з грамадскіх праектаў, яе першымі праектамі сталі сады прыватных дамоў, у тым ліку сады для некаторых суседзяў з Бар-Харбар(англ.) бел.[11]:57. З дапамогай сваёй маці і сацыяльных сувязяў цёткі Эдзіт Уортан(руск.) бел., Беатрыс пазнаёмілася з выбітнымі асобамі, што прывяло да працы па шэрагу значных праектаў. На працягу трох гадоў яна заняла такое віднае месца ў сваёй галіне, што была абраная адзінай жанчынай сярод заснавальнікаў Амерыканскага таварыства ландшафтных архітэктараў(англ.) бел., хоць яна аддавала перавагу брытанскаму тэрміну «ландшафтны садоўнік»[11]:35.

Фаранд стварыла першапачатковы ўчастак і планаванне пасадак для Кафедральнага сабора ў Вашынгтоне ў 1899 годзе[19]:54. У 1912 годзе яна стварыла дызайн агароджанага сада(руск.) бел. Бельфілд для сямейнай пары Ньюбалдаў у горадзе Гайд-Парк(англ.) бел., штат Нью-Ёрк (цяпер з’яўляецца часткай нацыянальна-гістарычнага помніка «Дом Франкліна Рузвельта»(англ.) бел.)[23]. Акрамя таго, што гэта самы ранні захаваны прыклад яе прыватных дызайнаў, гэты вытанчаны агароджаны сад, у цяперашні час адноўлены, гэты вытанчаны сад з’яўляецца адной з нешматлікіх вядомых сумесных прац выбітных дызайнераў той эпохі — Б. Фаранд і архітэктараў «McKim, Mead & White(руск.) бел.», якія займаліся перабудовай дома Ньюбалдаў XVIII стагоддзя[24]. Яна супрацоўнічала з фірмай «McKim, Mead & White(руск.) бел.» у пабудове абслугоўваючых будынкаў Думбартан-Окса[25].

Для Белага дома першая жонка прэзідэнта Вудра Вільсана і Першая лэдзі ЗША Элен Вільсан, замовіла Беатрыкс Фаранд дызайн Усходні каланіяльны сад (цяпер спраектаваны нанова як Сад Жаклін Кенэдзі(англ.) бел.) і Заходні сад (цяпер перапраектаваны ў Ружавы сад Белага дома(англ.) бел.) у 1913[26][27]. Пасля смерці місіс Вільсан у жніўні 1914 праект быў у заняпадзе, пакуль другая жонка Вудра Вільсана, Эдзіт Вільсан не аднавіла працу, скончаную ў 1916 годзе[28][29].

Б. Фаранд атрымала даручэнне ад Джона Моргана на распрацоўку дызайна двара Бібліятэкі Моргана(руск.) бел. ў Нью-Ёрку і працягвала быць іх кансультантам на працягу трыццаці гадоў (1913-43)[29]:204–216.

Яе самай вядомай працай была сядзіба Думбартан-Окс ў вашынгтонскім раёне Джорджтаўн(англ.) бел. для Мілдрэд і Роберта Блісаў (1922—1940). Яе дызайн быў навеяны яе еўрапейскімі адкрыццямі, асабліва італьянскімі садамі эпохі Адраджэння(укр.) бел., і заключаўся ва ўсталяванні складаных адносін паміж архітэктурным і прыродным асяроддзем, з фармальнымі тэрасамі, якія сыходзяць уніз па склоне і, пераходзячы да больш натуралістычнай эстэтыкі бліжэй да ручая ўнізе[29]:138–42, 152–58, 196–200.

У 1928 муж Беатрыкс атрымаў быў прызначаны першым дырэктарам Бібліятэкі Ханцінгтана(руск.) бел. (1927-41) у Сан-Марына, Каліфорнія(руск.) бел.[29]:143, 177. Яны рушылі ў Каліфорнію, але Фаранд не здолела знайсці кліентаў у гэтым штаце[29]:144–45. Некалькі праектаў яна атрымала дзякуючы сябрам, у тым ліку праект зімняй сядзібы Блісаў, Casa Dorinda, у Мантэсіта, Каліфорнія(англ.) бел. і апякунству маці Мілдрэд Бліс, Ганны Блэйкелі Бліс, над бліжэйшым праектам Батанічнага саду Санта-Барбары(англ.) бел.. У ваколіцах Лос-Анжэлеса яна атрымала некалькі заказаў з астраномам Джорджам Хейлам і архітэктарам Майранам Хантам(англ.) бел.. З апошнім яна працавала над праектамі Заходняга каледжа(англ.) бел. і Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута[29]:146, 195, 203–04.

Фаранд падарожнічала праз усю краіну на цягніку, каб займацца сваімі ўсходнімі праектамі, такімі як праектаванне і нагляд за садам у кітайскім стылі ў маёнтку «The Eyrie» для Эбі Олдрыч Ракфелер(англ.) бел. на востраве Маўнт-Дэзерт(руск.) бел. (1926-35). Гэта была эра аўтамабіля, і ў сваім дызайне Фаранд трымалася прынцыпаў, якім навучылася раней падчас паездак у створаныя Фрэдэрыкам Ло Олмстэдам(руск.) бел. Дэндрарый Арнольда(руск.) бел. і сядзібу Білтмар(руск.) бел. Джорджа Вашынгтана Вандэрбільта II(англ.) бел.. Джон Ракфелер Малодшы(руск.) бел.[30] запрасіў і фінансаваў Фаранд для распрацоўкі планаў пасадкі вакол безаўтамабільных дарог[31][32] у нацыянальным парку Акейдыя(руск.) бел. на востраве Маўнт-Дэзерт(руск.) бел., Мэн, каля яе дома на Рыф-Пойнт (каля 1930)[29]:208. Імі карыстаюцца ў парку па сённяшні дзень.

На ўсходзе ЗША захаваліся такія сады, створаныя Б. Фаранд: Думбартан-Окс сям’і Блісаў у Джорджтаўне, Вашынгтон; Летні дом Харкнесаў “Eolia”(англ.) бел. ва Уотэрфордзе(англ.) бел., Канектыкут (1918—1924), цяпер захаваны, як Мемарыяльны парх Харкнес[33]; і маёнтак Ракфелераў «The Eyrie» у Сіл-Харбар(англ.) бел., Мэн[29]:204, 208. Яна таксама супрацоўнічала з Эдыт Уортан(англ.) бел. над ландшафтам і садовым дызайнам для сядзібы The Mount (сядзіба)(англ.) бел., домам Уортан у Ленаксе(укр.) бел., Масачусетс, які адчыняецца для наведвальнікаў з мая па кастрычнік[34]. Генры Джэймс прадставіў яе Тэадэйт Поўп Рыдл(англ.) бел., «адной з яе самых цікавых кліентак», якая валодала ўласным маёнткам «Hill-Stead» (1913), які цяпер носіць назву Музей Хіл-Стэд(англ.) бел., у Фармінгтане(руск.) бел., Канектыкут[29]: 87. У 1942, з Уолтэрам Макомберам яна распрацавала сады будучага парка Грын-Спрынг Гардэнс(англ.) бел., каля Алегзандрыі[35].

Батанічны сад(англ.) бел. для мясцовых раслін Каліфорніі паказвае яе талент у Санта-Барбары, Каліфорнія[36]. У Англіі адзін з яе галоўных праектаў «Dartington Hall», створаны для спадчынніцы Дораці Пэйн Уітні(руск.) бел. ў Дэваншыры (1932-37)[29]:149–52, 216. Рыф-Поінцкая калекцыя кніг, малюнкаў і гербарыяў захоўваецца ў Environmental Design Archives Каледжа экалагічнага дызайна(англ.) бел. пры Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, за выключэннем дакументаў з Думбартан-Окса і малюнкаў дэндрарыя Арнольда(руск.) бел., абодва пад кіраўніцтвам Гарварда[29]: 188–89, 198–201, 209.

У 2014 годзе праца Фаранд па праектаванні Ружавага сада Пэгі Ракфелер[37][38] ў Нью-Ёркскім батанічным садзе(руск.) бел., была адзначана прызавым месцам «Built by Women New York City»[39], конкурса, арганізаванага Фондам архітэктуры Бэверлі Уіліс(англ.) бел. восенню 2014 года для выяўлення выбітных і разнастайных аб’ектаў і прастор, распрацаваных, спраектаваных і пабудаваных жанчынамі.

Кампусы каледжаў

Праекты кампусаў ад Фаранд былі заснаваныя на трох канцэптах: расліны, якія цвітуць на працягу ўсяго навучальнага года, падкрэсліванне архітэктуры, а таксама прыхаванне недахопаў з дапамогай вертыкальных і павойных раслін, каб невялікія прасторы паміж будынкамі не выглядалі паменшанымі ў маштабе[40]. Яе праекты адзначаны за іх практычнасць, прастату і зручнасць абслугоўвання[10]:13. Яна была першым кансультацыйным ландшафтным архітэктарам для ўніверсітэта ў Прынстане (1912-43)[41][42][43].

Паколькі новыя будынкі ўзводзяцца ў Прынстане і зараз, архітэктары часта спасылаюцца да папер Фаранд у Каліфарнійскім універсітэце. Яна была кансультуючым ландшафтным архітэктарам у Ельскім універсітэце ў Нью-Хэйвенt на працягу дваццаці трох гадоў (1923-45), сярод яе праектаў там Батанічны сад Марша(англ.) бел.[44]. Пазней яна працягнула такую дзейнасць, палепшыў з тузін кампусаў, у тым ліку кампус Чыкагскага ўніверсітэта (1929-43)[45], нароўні з кампусамі паўднёвакаліфарнійскага Заходняга каледжа(англ.) бел. і Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута[46]. Беатрыкс Фарранд завяршыла праектныя работы для Пенсільванскай школы садаводства для жанчын(англ.) бел. (1931-32)[47]. Пазней яна таксама была ландшафтным кансультантам для дэндрарыя(руск.) бел. Гарвардскага ўніверсітэта (1946-50)[29]:204–09, 213..

Апошнія гады

Апошнія гады свайго жыцця Фаранд прысвяціла сябе стварэнню ландшафтнага навучальнага цэнтра ў Рыф-Поінт(англ.) бел., штат Мэн. Тут яна працягвала развіваць вялікі сад і рыхтаваць уласнасць для пераходу да грамадскага навучальнага цэнтра[48]. Яна выдавала «Reef Point Gardens Bulletin» (1946-55), у якім паведамляла пра прагрэс сада і цэнтра[49].

Пасля пажару на востраве і адсутнасці сродкаў для завяршэння і забеспячэння бесперапыннай працы цэнтра яна ў 1955 годзе прыняла важнае рашэнне спыніць падрыхтоўку, дэмантаваць сад, прадаць маёмасць і выкарыстоўваць даходы за апошнія гады. Джон Ракфелер малодшы(руск.) бел. набыў самыя буйныя расліны з Рыф-Поінта для свайго Саду азалій у Асціку(англ.) бел. ў Ноз-Іст-Харбар (Мэн)(руск.) бел., якія працягваюць квітнець[29]:190[50]. Каля 2000 гербарных асобнікаў былі адпраўлены ва гербарыі ўніверсітэта і Джэпсана(англ.) бел. у Каліфарнійскім універсітэце, дзе яны служаць у якасці пастаяннага азначэння па яе выбары раслін і мясцовасцяў[51][52].

Фаранд правяла апошнія тры гады свайго жыцця ў Гарланд-Фарм(англ.) бел., доме яе сяброў Льюіса і Эмі Магдаліны Гарландаў на Маўнт-Дэсерт (Мэн)(англ.) бел.[53]. Менавіта тут яна стварыла свой апошні сад, інтымную прастору ў адпаведнасці з памерам маёмасці[16]. Ва ўзросце 86 гадоў Беатрыкс Фаранд памёрла ў бальніцы вострава Маўнт-Дэсерт 28 лютага 1959 года[29]:190. Яна была пахавана побач з мужам на могілках Вудлан(руск.) бел. у Нью-Ёрку[54].

Ферма Гарландаў была набыта Таварыствам Беатрыкс Фаранд 9 лютага 2004 года[55]. Задачай таварыства з’яўляецца «садзейнічанне навуцы і мастацтву садоўніцтва і ландшафтнага дызайну, з акцэнтам на жыццё і творчасць Беатрыкс Фаранд»[56]. Яно плануе адрадзіць першапачатковую адукацыйную місію «Рыф-Поінт», стварыўшы даведачную бібліятэку і калекцыі, рэгіянальныя выпрабавальныя сады і адукацыйныя праграмы, а таксама захаваць яе апошні сад[57][58].

Зноскі

  1. 1 2 Beatrix Farrand // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 http://content.cdlib.org/view?docId=tf558004cz&doc.view=entire_text&brand=o Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Beatrix Jones Farrand [née Jones] // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  4. 1 2 http://www.doaks.org/library-archives/garden-archives/biographies/beatrix-farrand Праверана 12 кастрычніка 2016.
  5. http://www.newenglandhistoricalsociety.com/flashback-photos-beatrix-farrand-breaks-green-glass-ceiling/ Праверана 12 кастрычніка 2016.
  6. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. http://visitorcenter.yale.edu/book/farrand-courtyard Праверана 12 кастрычніка 2016.
  8. 1 2 3 Beatrix Farrand (нявызн.). Dumbarton Oaks Research Library and Collection. Праверана September 26, 2015.
  9. Lamb, Jane (2004). The grand masters of Maine gardening: and some of their disciples. Camden, ME: Down East Books. p. 30. ISBN 978-0892726370. https://books.google.com/books?id=quR0CgAAQBAJ&pg=PA30. Retrieved on September 27, 2015.
  10. 1 2 3 Parke, Margaret. «A portrait of Beatrix Farrand», American Horticulturist, April 1985, pp. 10-13.
  11. 1 2 3 4 McGuire, Diane Kostial; Fern, Lois (1982). [Beatrix Jones Farrand (1872-1959) : fifty years of American landscape architecture : Dumbarton Oaks Colloquium on the History of Landscape Architecture. Washington, D.C.: Dumbarton Oaks Trustees for Harvard University. ISBN 0884021068. https://books.google.com/books?id=csse37J_c_IC&pg=PA31. Retrieved on September 27, 2015.
  12. Tankard, Judith B. (2009). Beatrix Farrand : private gardens, public landscapes (1st ed.). New York: Monacelli Press. ISBN 978-1-58093-227-1.  З уводзін: «Беатрыкс Фаранд (1872—1959) была адной з самых вядомых ландшафтных архітэктараў Амерыкі. Яна была вядомая за прыватныя сады нерухомасці, якія яна праектавала для вяршкоў супольнасці Усходняга ўзбярэжжа, а таксама за яе працу ў якасці ландшафтнага кансультанта ў некаторых з самых прэстыжных прыватных універсітэтаў і каледжаў краіны… Ацэньвальная як „амерыканская Гертруда Джэкіл“ і „старэйшая ў сваёй прафесіі“, Фаранд абавязаны сваім поспехам яе беспамылковым дызайнерскім вачам, глыбокім ведам садаводства, фенаменальнай энергіі і глыбокай прыхільнасці да сваёй прафесіі, якая натхніла іншых рухацца па яе слядах.»
  13. Keith, Charles Penrose (1883). The provincial councillors of Pennsylvania, who held office between 1733-1776: and those earlier councillors who were some time chief magistrates of the province, and their descendants. W.S. Sharp Printing Company. p. 260. https://books.google.com/books?id=OEAVAAAAYAAJ&pg=PA260.
  14. Stevens, Eugene R. (1914). Erasmus Stevens and his descendants. revised by Colonel William Plumb Bacon. Tobias A. Wright. p. 45. https://archive.org/details/erasmusstevenshi00ste.
  15. Эдзіт Уортан сярод іншых сваіх твораў напісала кнігу «Італьянскія вілы і іх сады».
  16. 1 2 Nature: Beatrix Farrand’s Secret Garden (нявызн.), The New York Times (November 27, 2003). Праверана September 27, 2015.
  17. Beatrix Farrand (нявызн.). Beatrix Farrand Society. Праверана September 27, 2015.
  18. Arnold Arboretum at Harvard University (нявызн.). The Landscape Architect’s Guide to Boston. Праверана September 27, 2015.
  19. 1 2 3 Zaitzevsky, Cynthia (2009). Long Island landscapes and the women who designed them (1st ed.). New York: Society for the Preservation of Long Island Antiquities. p. 34. ISBN 9780393731248. https://books.google.com/books?id=pe7upwZyvSsC&pg=PA34.
  20. Flashback Photos: Beatrix Farrand Breaks the (Green) Glass Ceiling (нявызн.) (недаступная спасылка). New England Historical Society. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2015. Праверана 27 September 2015.
  21. Karson, Robin (2007). A genius for place : American landscapes of the country place era. Amherst: University of Massachusetts Press. p. 137. ISBN 978-1-62534-048-1. https://books.google.com/books?id=cH4-IPio2poC&pg=PA137. Retrieved on 27 September 2015.
  22. Max Farrand (нявызн.). Dumbarton Oaks. Праверана 27 September 2015.
  23. Bellefield Garden’s 100th Anniversary: Beatrix Farrand Garden at Bellefield at Franklin D. Roosevelt Presidential Museum and Library, Hyde Park, NY A secret garden: Bellefield Garden celebrates 100 years (нявызн.), Hudson Valley Magazine (2012). Праверана 27 September 2015.
  24. Bellefield (нявызн.). National Park Service. Праверана 27 September 2015.
  25. Finding Aid to Lawrence Grant White Architectural Plans and Drawings (нявызн.). Dumbarton Oaks Research Library and Collection. Праверана September 26, 2015.
  26. Dumbarton Oaks (нявызн.) (недаступная спасылка). Washington Oddities and other interesting stuff. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2015. Праверана 27 September 2015.
  27. Wilson (Woodrow), Washington, D.C(англ.) . Calisphere.
  28. Lewis, Anna M. (2014). Women of steel and stone : 22 inspirational architects, engineers, and landscape designers (First ed.). Independent Pub Group. pp. 171–172. ISBN 978-1613745083. https://books.google.com/books?id=VQxXAgAAQBAJ&pg=PA171.
  29. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 Brown, Jane (1995). Beatrix : the gardening life of Beatrix Jones Farrand, 1872-1959 (1st ed.). New York, NY: Viking. pp. 102, 108, 216. ISBN 0-670-83217-0.
  30. «Mr. Rockefeller’s Roads» аўтарства Эн Ракфелер Робертс і многія іншыя крыніцы
  31. Адмысловая сетка з 57 міль лясных дарог, прызначаных для падарожнікаў, веласіпедыстаў і наезнікаў
  32. Acadia’s Historic Carriage Roads (англ.)
  33. Big Old Houses: I Died and Went to Heaven (нявызн.). New York Social Diary (11 жніўня 2015).
  34. Beatrix Farrand Gets a Fresh Look (нявызн.). The Dirt (11 сакавіка 2013).
  35. Sherrie L. Chapman. National Register of Historic Places Inventory/Nomination: Green Spring (нявызн.) (недаступная спасылка). Virginia Department of Historic Resources (1 лютага 2003). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015.
  36. Landmarked Features (нявызн.). The Santa Barbara Botanic Garden. Праверана 27 September 2015.
  37. The Peggy Rockefeller Rose Garden (нявызн.) (недаступная спасылка). New York Botanical Garden. Архівавана з першакрыніцы April 2, 2015. Праверана March 8, 2015.
  38. New York Today: The Women Who Built the City (нявызн.), The New York Times (September 23, 2014). Праверана March 8, 2015.
  39. Beverly Willis Architecture Foundation Hosts Leadership Awards Gala, Kicks off Built By Women Exhibition (нявызн.). Architectural Record. Праверана March 8, 2015.
  40. The Campus Landscapes of Beatrix Farrand (нявызн.) (недаступная спасылка). dlandstudio. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2016. Праверана 27 September 2015.
  41. Growing the campus How Princeton preserves its ’lazy beauty’ (нявызн.), Princeton Authors (June 11, 2008). Праверана 27 September 2015.
  42. Shaping Princeton’s Landscape (нявызн.) (недаступная спасылка). President’s Pages in Princeton Alumni Weekly. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2015. Праверана April 25, 2012.
  43. Beatrix Farrand: Landscape Architect (нявызн.). Princeton: With One Accord (19 кастрычніка 1998). Праверана 27 September 2015.
  44. Old Yale Secret Gardens (нявызн.), Yale Alumni Magazine (2001). Праверана 27 September 2015.
  45. University of Chicago (нявызн.). The Cultural Landscape Foundation. Праверана 27 September 2015.
  46. Scheid, Ann (2011). “Beatrix Farrand in Southern California, 1927−1941”. Journal of the California Garden & Landscape History Society 14 (2): 1–13. http://www.cglhs.org/files/eden_vol14_no2.pdf. Retrieved on 27 September 2015.  Архівавана 29 верасня 2015.
  47. Klein, William M. (1995). Gardens of Philadelphia & the Delaware Valley. Philadelphia: Temple Univ. Press. p. 123. ISBN 9781566393133. https://books.google.com/books?id=grnphiaXhVUC&pg=PA123. Retrieved on 27 September 2015.
  48. Deitz, Paula (2011). Of gardens : selected essays (1st ed.). Philadelphia: University of Pennsylvania Press. pp. 15–17. ISBN 978-0-8122-4266-9. https://books.google.com/books?id=H9xzdCNIXvYC&pg=PA17. Retrieved on 27 September 2015.
  49. Raver, Anne (1985). “Beatrix Farrand”. Horticulture 63 (2): 32–45.
  50. 1-minute hike: Asticou Azalea Garden in Northeast Harbor (нявызн.), Bangor Daily News (June 16, 2015). Праверана 27 September 2015.
  51. The Digital Age Brings Beatrix Farrand’s Plants Back to Maine (нявызн.). Beatrix Farrand Society. Праверана 27 September 2015.
  52. Herbaria Archives — Correspondence (нявызн.). The University and Jepson Herbaria. Праверана 27 September 2015.
  53. Garland Farm (нявызн.). Beatrix Farrand Society. Праверана 27 September 2015.
  54. Beatrix Cadwalader Jones Farrand (нявызн.). Find A Grave. Праверана 27 September 2015.(недаступная спасылка)
  55. New Life for Farrand’s Last Garden (нявызн.) (недаступная спасылка). Library of American Landscape History (19 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2019. Праверана 5 сакавіка 2019.
  56. About Us (нявызн.). Beatrix Farrand Society. Праверана 27 September 2015.
  57. Dwight, Eleanor (2005). “Perennial comfort: eminent garden designer Beatrix Farrand found refuge at Garland Farm on Maine’s Coast”. Preservation the Magazine of the Nation Trust for Historic Preservation 57: 38–42.
  58. Beatrix Farrand Society (нявызн.). Official website. Праверана March 11, 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі 28 лютага
Катэгорыя·Дызайнеры ЗША
Катэгорыя·Дзеячы мастацтва ЗША
Катэгорыя·Архітэктары Нью-Ёрка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мэне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Ландшафтныя архітэктары
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Нарадзіліся 6
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Постаці амерыканскага садоўніцтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку