wd wp Пошук:

Сурэй

Сурэй (англ.: Surrey) — гістарычнае і цырыманіяльнае графства ў паўднёвай Англіі, частка рэгіёна Паўднёва-Усходняя Англія, адно з так званых «Хатніх графстваў» (Home Counties). Адміністрацыйны цэнтр — лонданскі бора Кінгстан-апон-Тэмс, хоць гістарычны горад графства — Гілфард. Насельніцтва — 1098300 чалавек (ацэнка 2007 года).

Значную частку тэрыторыі графства займаюць лясы. Ёсць крэйдавыя ўзгор’і. Пагоркі Норт Доўнс перасякаюць Сурэй з захаду на ўсход і дзеляць яго на дзве часткі: паўночную — урадлівую і паўднёвую — пагорыстую і перасечаную. Заходняя частка Сурэя ў значнай ступені пакрыта верасам; на паўднёвым захадзе шмат пагоркаў. Адзіная значная рака — Вэй.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 5 лістапада 2018.
  2. http://data.ordnancesurvey.co.uk/doc/7000000000013965
  3. Estimates of the population for the UK, England and Wales, Scotland and Northern IrelandOffice for National Statistics.
  4. http://ons.maps.arcgis.com/home/item.html?id=a79de233ad254a6d9f76298e666abb2b
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Графствы Англіі
Катэгорыя·Сурэй
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96