wd wp Пошук:

Вашынгтонскі кафедральны сабор

Кафедральны сабор святых Пятра і Паўла, або Вашынгтонскі кафедральны сабор — галоўны сабор англіканскай Епіскапальнай царквы ЗША, размешчаны ў Вашынгтоне, ЗША. Будынак сабора па велічыні з’яўляецца шостым кафедральным саборам ў свеце, які быў пабудаваны ў неагатычным стылі і другім у ЗША. Пры закладцы першага каменя ў падмурак сабора 29 верасня 1907 года прысутнічаў прэзідэнт Тэадор Рузвельт. Будаўніцтва працягвалася 83 гады і ўрачыста завяршылася ў 1990 годзе ў прысутнасці прэзідэнта Джорджа Буша-старэйшага. Сабор знаходзіцца пад кіраваннем створанага для гэтай мэты пратэстанцкага Епіскапальнага кафедральнага фонду з моманту рашэння Кангрэса аб яго будаўніцтве 6 студзеня 1893 года. Будынак знаходзіцца на скрыжаванні Масачусетс і Вісконсін-авеню на паўночным захадзе Вашынгтона. Уваходзіць у Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША. 23 жніўня 2011 года ў выніку землятрусу тры шпілі адной з вежаў будынка зламаліся, а чацвёрты - пакасіўся. Пашкоджанні атрымалі і іншыя часткі сабора.

Архітэктура

Від на хоры сабора.
«Касмічнае акно». Траекторыя карабля Апалон Зямля-Месяц-Зямля.

Канчатковы дызайн сабора дэманструе сумесь гатычных сярэднявечных архітэктурных стыляў.

Асноўным матэрыялам для будаўніцтва быў светла-карычневы пясчанік з каменяломняў цэнтральнай Індыяны. Сучасныя матэрыялы ўжываліся толькі для бэлек і крокваў, якія былі зроблены з дрэва са сталлю. Акрамя гэтага, для падмурка структур, якія падтрымліваюць званы, і падлогі заходніх вежаў выкарыстоўваўся бетон.

Амбон, ці пюпітр, быў выразаны з камянёў Кентэрберыйскага сабора, а кафедра біскупа была зроблена з каменя, здабытага ў Гластанберыйскім абацтве. Высокі, ці Іерусалімскі, алтар, зроблены з пясчаніку Саламонавых каменяломняў каля Іерусаліма, з якіх здабываўся камень для будаўніцтва Храма Саламона. У падлогу перад алтаром закладзены дзесяць камянёў з Капліцы Майсея на гары Сінай, якія сімвалізуюць Дзесяць запаведзяў.

Сабор мае больш за 200 вітражоў, самы вядомы — т.з. «касмічнае акно» ў гонар высадкі чалавека на Месяц, які ўключае фрагмент месяцавага каменя, інкруставанага ў цэнтр акна.

Пахаванні вядомых людзей

Магіла Вудра Вільсана.

Вашынгтонскі кафедральны сабор і яго калумбарый з’яўляецца месцам пахавання шматлікіх вядомых амерыканцаў.

У саборы праходзілі жалобныя цырымоніі перад пахаваннямі наступных Прэзідэнтаў ЗША:

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Саборы ЗША
Катэгорыя·З’явіліся ў 1990 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Славутасці Вашынгтона
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Вашынгтона
Катэгорыя·Епіскапальная царква