wd wp Пошук:

Элен Вільсан

Элен Аксан Вільсан (англ.: Ellen Axson Wilson, 15 мая 1860 — 6 жніўня 1914) — першая жонка прэзідэнта Вудра Вільсана і Першая лэдзі ЗША з 1913 і да самай сваёй смерці ў 1914 годзе.

Вільсан, ва ўзросце 28 гадоў, ажаніўся з Элен, 25 гадоў, 24 чэрвеня 1885 у доме дзеда нявесты ў Саване, штат Джорджыя. У цырымоніі прымалі ўдзел бацька Вільсана, Джозеф Вільсан, і дзядуля Элен, Ісаак Стоктан Кіт Аксан. Мядовы месяц маладыя правялі ва Уэйнесвіле, горным курорце ў заходняй частцы Паўночнай Караліны. У тым жа годзе каледж Брын Маўр прапанаваў Вільсану пасаду выкладчыка з гадавым акладам ў 1500 долараў. Яны жылі ў кампусе каледжа разам з малодшым братам Элен.

У час знаходжання ў Белым доме, Элен займалася маляваннем у студыі на трэцім паверсе Белага дома, ахвяруючы сродкі ад продажу малюнкаў на дабрачыннасць. У Белым доме адбылася вяселле двух яе дачок.

Зноскі

  1. 1 2 Ellen Wilson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Ellen Axson Wilson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://web.archive.org/web/20210826033458/https://www.whitehousehistory.org/questions/who-has-died-in-the-white-house Праверана 26 жніўня 2021.
  4. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. (unspecified title) Праверана 16 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Лігі студэнтаў-мастакоў Нью-Ёрка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Джорджыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1860 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Джорджыі
Катэгорыя·Памерлі ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1914 годзе
Катэгорыя·Першыя лэдзі ЗША