wd wp Пошук:

Прынстанскі ўніверсітэт

Прынстанскі ўніверсітэт (англ.: Princeton University) — прыватны ўніверсітэт, адзін з найстарэйшых і самых вядомых універсітэтаў у ЗША. Уваходзіць у Лігу плюшчу і з’яўляецца адной з самых прэстыжных ВНУ краіны. Знаходзіцца ў горадзе Прынстан, штат Нью-Джэрсі.

Гісторыя

Заснаваны ў 1746 годзе як Каледж Нью-Джэрсі (анг. College of New Jersey). Стаў чацвёртым каледжам брытанскіх паўночнаамерыканскіх калоній. Першыя заняткі праходзілі ў доме заснавальніка ўніверсітэта святара Джонатана Дзікінсана ў горадзе Нью-Брансуік. Пераехаў у горад Прынстан у 1756 годзе.

Прынстан згуляў прыкметную ролю ў падзеях Амерыканскай рэвалюцыі: подпіс яго рэктара Джона Уізерспуна стаіць пад Дэкларацыяй незалежнасці; шостая частка ўдзельнікаў Канстытуцыйнага канвента былі выпускнікамі Прынстана. У 1877 годзе была заснавана магістратура. Выпускны клас 1879 (часткай якога быў будучы прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан) падарыў універсітэту скульптуры двух ільвоў, якія стаялі ля ўваходу ў Насау-Хол да 1911 года, калі былі замененыя на бронзавыя скульптуры тыграў. У 1896 годзе Прынстан атрымаў статус універсітэта, а ў 1902 годзе яго рэктарам стаў Вудра Вільсан, які паспрыяў таму, што ўніверсітэт мае сёння такі аўтарытэт.

У 1969 годзе Прынстанскі ўніверсітэт упершыню адкрыў дзверы студэнтам-жанчынам.

Выбітныя выпускнікі і выкладчыкі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Princeton University Common Data Set 2009-10(руск.)  (недаступная спасылка). Princeton University. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2013. Праверана 17 жніўня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1746 годзе
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў ЗША
Катэгорыя·Прынстан (Нью-Джэрсі)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Прынстанскі ўніверсітэт