wd wp Пошук:

Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут

Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут (англ.: California Institute of Technology; часта скарачаецца да Caltech, па-беларуску «Калтэх» ці радзей «Калтэк») — прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў горадзе Пасадэна ў штаце Каліфорнія. Калтэх — адзін з вядучых універсітэтаў у ЗША, і адзін з двух самых важных, нароўні з Масачусецкім тэхналагічным інстытутам, якія спецыялізуюцца ў дакладных навуках і інжынерыі. Калтэху таксама належыць лабараторыя рэактыўнага руху, якая запускае большую частку аўтаматычных касмічных апаратаў НАСА.

Калтэх застаецца адносна маленькім універсітэтам, у якім вучыцца каля 900 студэнтаў і 1200 аспірантаў. З Калтэхам так ці інакш звязаны 31 лаўрэат Нобелеўскай прэміі. З іх 17 выпускнікоў і 18 прафесараў. 65 чалавек з выпускнікоў і выкладчыкаў атрымалі нацыянальны навуковы медаль ЗША ці нацыянальны медаль у вобласці тэхналогій і інавацый, 112 чалавек былі выбраны ў члены нацыянальных акадэмій навук.

Зноскі

  1. U.S. and Canadian Institutions Listed by Fiscal Year 2010 Endowment Market Value and Percentage Change in Endowment Market Value from FY 2009 to FY 2010(англ.)  (недаступная спасылка). National Association of College and University Business Officers. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 7 верасня 2011.
  2. 1 2 3 Fall Enrollment 2010-11(англ.)  (недаступная спасылка). California Institute of Technology. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2010. Праверана 7 верасня 2011.
  3. At a Glance(англ.)  (недаступная спасылка). California Institute of Technology. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2013. Праверана 7 верасня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут
Катэгорыя·З’явіліся ў 1891 годзе