wd wp Пошук:

Базыльянскія школы

Базыльянскія школы — навучальныя ўстановы ў XVII—першай палове XIX ст., якія ствараліся, утрымліваліся і кіраваліся манаскім ордэнам базыльянаў. Дзейнічалі на Беларусі, Украіне, у Літве, Латвіі і Польшчы. Папа Павел V 2 снежня 1615 зацвердзіў Базыльянскія школы і дазволіў весці ў іх навучанне свецкай моладзі. На Беларусі першыя школы ўзніклі да 1637 г. у Мінску, Навагрудку, мястэчку Баруны, Жыровічы, Чарэя і інш.

У Базыльянскіх школах вучылася моладзь розных веравызнанняў. Настаўнікаў для школ рыхтавалі ў езуіцкіх калегіумах, Віленскай акадэміі (універсітэце), замежных універсітэтах. Выкладаліся: грэчаская, лацінская, царкоўнаславянская, польская, руская, нямецкая, французская мовы, метафізіка, рыторыка, логіка, паэтыка, права, асновы хрысціянскага веравучэння і абраднасці, гісторыя агульная і Рэчы Паспалітай, з XIX ст. — гісторыя Расійскай імперыі(руск.) бел., фізічная і палітычная геаграфія, арыфметыка, алгебра, геаметрыя, фізіка, астраномія, заалогія. У 18201830-я г. базыльянскія школы зачынены ўрадам Расійскай імперыі або пераўтвораны ў семінарыі і духоўныя праваслаўныя школы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Зніклі ў XIX стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·З’явіліся ў XVII стагоддзі
Катэгорыя·Базыльяне
Катэгорыя·Адукацыя ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Адукацыя ў Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі