wd wp Пошук:

Афогнак

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Афо́гнак (англ.: Afognak) — востраў у складзе Кадзьякскага архіпелага. Належыць да амерыканскага штата Аляска. Плошча — 1 812,6 км². Насельніцтва (2000 г.) — 169 чалавек.

Геаграфія

Афогнак — другі па плошчы і насельніцтву востраў Кадзьякскага архіпелага. Мае вулканічнае паходжанне. Уваходзіць у зону Ціхаакіянскага вогненнага кальца. Тут часцяком здараюцца землятрусы. Берагі моцна парэзаны фіёрдамі, утворанымі ледавікамі плейстацэнавай эпохі. Для ландшафтаў характэрны скалістыя ўзвышшы. Найвышэйшае ўзвышша дасягае 776 м над узроўнем акіяна.

Прырода

Значную частку вострава займаюць яловыя лясы, лугі, балоты і тундра. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, грызунамі, лісамі, бурымі мядзведзямі, ластаногімі, ласямі. Каля берагоў сезонна з’яўляюцца кіты. У 1892 г. для захавання мясцовай дзікай прыроды быў створаны дзяржаўны парк.

Асаблівасці культуры

Значная частка астравіцян прадстаўлена карэннымі насельнікамі — сугпіят, якія арганізаваны ў аўтаномную абшчыну. Іх продкі пасяліліся на архіпелаге ў 2 тысячагоддзі да н. э. У канцы XVIII ст. востраў практычна спусцеў з-за эпідэмій вірусных захворванняў, выпадкова занесеных расійскімі здабытчыкамі. Зноў пачаў засяляцца толькі пасля 1840-х гг. Многія сучасныя сугпіят спавядаюць праваслаўе.

Эканоміка

Асноўнымі заняткамі насельніцтва з’яўляюцца рыбалоўства, праца ў запаведніку, абслугоўванне турыстаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Кадзьякскі архіпелаг