wd wp Пошук:

Астрашыцка-Гарадоцкі раён

Астрашы́цка-Гарадо́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241931 гадах. Цэнтр — вёска Астрашыцкі Гарадок.

Плошча 0,76 тыс. км², 374 населеныя пункты (1925).

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Менскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 7 сельсаветаў: Астрашыцка-Гарадоцкі, Астрошыцкі, Бяларуцкі, Калодзішчанскі, Папярнянскі, Прылепскі, Шапялёўскі. 29 кастрычніка 1924 года Шапялёўскі сельсавет перайменаваны ў Лысагорскі. 21 жніўня 1925 года ўтвораны Прудзішчанскі сельсавет, Лысагорскі сельсавет зноў перайменаваны ў Шапялёўскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 18 студзеня 1931 года скасаваны: Астрашыцка-Гарадоцкі, Калодзішчанскі, Папярнянскі сельсаветы ўключаны ў гарадскую рысу горада Мінска; Шапялёўскі сельсавет далучаны да Заслаўскага раёна; Астрошыцкі, Бяларуцкі, Прудзішчанскі сельсаветы — да Лагойскага раёна; Прылепскі сельсавет — да Смалявіцкага раёна[1].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Астрашыцка-Гарадоцкі раён
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе
Катэгорыя·Астрашыцкі Гарадок