Пру́дзішчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Прудзішча.
Утвораны 21 жніўня 1925 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бяларуцкага сельсавета[1].