wd wp Пошук:

Астрошыцкі сельсавет

Астро́шыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Астрошыцы. Размешчаны ў паўднёвай частцы раёна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 мая 1960 года ў склад новаўтворанага Лагазінскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: Кандратавічы, Лабуншчына і Чудзенічы[1]. 28 ліпеня 1966 года ў склад сельсавета з Лагазінскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты: Кандратавічы, Лабуншчына, Рэбрышча і Чудзенічы[2]. 11 верасня 2012 года ліквідаваны пасёлак Кавалеўшчына[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1569 чалавек[4], з іх 92,9 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,7 % — украінцы, 0,7 % — армяне[5].

Сельгаспрадпрыемствы:

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  3. Решение Логойского районного Совета депутатов от 11 сентября 2012 г. № 155 Об упразднении поселка Ковалевщина Острошицкого сельсовета Логойского района
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астрошыцкі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Астрашыцка-Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе