wd wp Пошук:

Прылепскі сельсавет

Прыле́пскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Усяжа.

Геаграфія

Знаходзіўся на паўночны захад ад Смалявічаў. Праз тэрыторыю сельсавета працякала рака Усяжа, праходзіла рэспубліканская аўтадарога Лагойск — Смалявічы — Мар’іна Горка Р59.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прылепы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года сельсавет у складзе Смалявіцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. У 1970-я гады цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Усяжа. 10 лютага 1977 года ў склад Азярыцкаслабадскога сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Багута, Батурынка, Грудок, Задомля, Масцішча, Пастухі, Рудамэйка і хутар Рэпішча)[1]. 23 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Усяжскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Высокае і Ізбіцкае)[2]. 16 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Азярыцкаслабадскога (9 населеных пунктаў: вёскі Аношкі, Вішня, Дуброва, Кудрышчына, Ляды, Прылепская Усяжка, Прылепы, Прыстрамы і Рудня) і Усяжскага (5 населеных пунктаў: вёскі Высокае, Ізбіцкае, Кавалеўшчына, Тадуліна і Усяжа) сельсаветаў[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1514 чалавек[4], з іх 90,5 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 0,7 % — азербайджанцы[5].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 16 декабря 2009 г. № 231 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 21 кастрычніка 2021.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Смалявіцкага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лагойскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Астрашыцка-Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе