wd wp Пошук:

Арцём Сяргеевіч Гурэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гурэнка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Гурэнка (нар. 18 чэрвеня 1994) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Туран» з Туркестана.

З’яўляецца сынам беларускага футбаліста і трэнера Сяргея Гурэнкі.

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Мінск», з 2011 года пачаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 17 лістапада 2012 года ў матчы супраць клуба «Брэст», выйшаўшы на замену ў другім тайме. У 2013—2014 гадах выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Першай лізе.

Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і Арцём перайшоў у літоўскі клуб «Тракай». У складзе «Тракая» замацаваўся ў аснове, двойчы станавіўся срэбраным прызёрам чэмпіянату краіны. У лістападзе 2016 года ездзіў на прагляд у маскоўскі «Лакаматыў»[2]. Сезон 2017 пачаў у складзе «Судувы»[3], аднак па пагадненні бакоў пакінуў каманду ўжо ў маі 2017 года.

Пасля зыходу з «Судувы» падтрымліваў форму з мінскім «Дынама», дзе галоўным трэнерам быў яго бацька. У ліпені 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт са «Слуцкам»[4]. У складзе «Слуцка» стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года разарваў кантракт з клубам[5].

Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[6]. У першай палове сезона 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, з лета стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе. У пачатку 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, трэніраваўся з дынамаўцамі і адправіўся на першы турэцкі збор, аднак у лютым пакінуў каманду[7].

У сакавіку 2019 зноў апынуўся ў Літве, стаўшы іграком клуба «Рыцярэй» (былы «Тракай»)[8]. У жніўні 2019 года папоўніў склад «Віцебска»[9], дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[10] і стаў трэніравацца з «Іслаччу», з якой неўзабаве падпісаў пагадненне[11]. У «Іслачы» таксама стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[12].

У сакавіку 2022 года далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[13], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2022 года пакінуў клуб[14] і неўзабаве стаў іграком казахстанскага «Турана»[15].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі, у кастрычніку 2012 года прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

З 2013 па 2016 года выступаў за моладзевую зборную Беларусі. У студзені 2014 года ўдзельнічаў у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дзе разам з беларускай камандай стаў бронзавым прызёрам.

Дасягненні

Зноскі

  1. https://fc.vitebsk.by/komanda/osnovnoj-sostav-fk-vitebsk/gurenko-artyom
  2. Артем Гуренко прошел просмотр в «Локомотиве»
  3. Артем Гуренко стал игроком “Судувы”
  4. Артем Гуренко стал игроком “Слуцка”
  5. Былина, Сафонов, Щегрикович, Гуренко, Коне и Юсов покидают «Слуцк»
  6. Артем Гуренко и Артем Соловей стали игроками минского “Динамо”, Медич не подошел клубу
  7. Артем Гуренко и Филипп Иванов покинули минское “Динамо”
  8. Артем Гуренко трудоустроился в Литве и забил в своем дебютном матче (ВИДЕО)
  9. Артем Гуренко перешел в “Витебск”
  10. Чалов и Гуренко покинули “Витебск”
  11. Артем Гуренко стал игроком “Ислочи”
  12. Четыре игрока покинули “Ислочь”
  13. Тур 2. Анонс. Ковальчук на пороге двух сотен
  14. Футбол. Артем Гуренко покидает “Белшину”
  15. Артем Гуренко стал игроком казахстанского “Турана”
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск-2
Катэгорыя·Ігракі ФК Судува Марыямпале
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыцярэй
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Туран Туркестан
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск